Происшествия

АД ВЫХАВАННЯ ПЕРАХОДЗІЦЬ ДА ПАКАРАННЯ

прапануе старшыня Бастынскага сельвыканкама Фёдар Рашэцкі, занепакоены павелічэннем колькасці асоб з асацыяльнымі, як прынята гаварыць, паводзінамі. 
Аналізуючы стан спраў у Бастынскім сельсавеце, даводзіцца прыходзіць да сумнай высновы, што гэта – “пітушчая зона”. Людзі, якія злоўжываюць спіртным, не клапоцяцца аб сваіх дзецях, дапускаюць занядбанне дома і падворка, ствараюць крымінагенную сітуацыю, выклікаюць зразумелую незапакоенасць супрацоўнікаў пракуратуры, аддзелаў унутраных спраў і надзвычайных сітуацый, медыкаў, мясцовай улады і грамадскасці. У Вялуцкім СК адбыўся сельскі сход з удзелам прадстаўнікоў раённых службаў, якія адказваюць за жыццядзейнасць тэрыторыі.
Міліцыі давялося арганізаваць прымусовае “запрашэнне” вяскоўцаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Апоўдні спецыялізаваны аўтобус прыняў першую партыю “вясёлых рабят”, якія ўжо з ранку былі на добрым падпітку. Дакладна спрацавала “вясковае радыё”. У сельскі клуб пацягнуліся не толькі добрапрыстойныя грамадзяне, якім, магчыма, і не патрэбны былі прафілактычныя меры ўздзеяння.
Падрыхтаваныя відаматэрыялы адлюстравалі смерці ў агні, што часта здараюцца па віне саміх ахвяр, пераважна з-за злоўжывання алкаголем. Паказалі і здымкі праблемных сем’яў у Бастыні, Навасёлках, Велуце. Гэта выклікала найбольшую рэакцыю ўдзельнікаў сходу. Яны бачылі, як валяюцца пад плотам п’яныя суседзі, якія недагледжаныя іх дзеці, стаўшыя сіротамі пры жывых бацьках. Некаторыя з прысутных убачылі на экране сябе, і гэта было сорамна.
Намеснік начальніка РАНС Генадзь Кулеш і занальны інспектар Сяргей Неўдах паведамілі аб мерах супрацьпажарнай бяспекі ў жылым сектары. Памочнік пракурора Андрэй Ходар, намеснікі начальніка РАУС Віктар Рылач і Анатоль Шумскі прывялі ўражваючыя лічбы злачынстваў, якія ўчынены на тэрыторыі сельсавета, – 29 супраць 20-ці за аналагічны перыяд мінулага года, многія з іх абцяжараны станам алкагольнага ап’янення. Урач-псіхатэрапеўт Уладзімір Галоўчанка сканцэнтраваў увагу аўдыторыі на шкодзе злоўжывання спіртных напіткаў для здароўя людзей, урач-гігіеніст Віктар Кругліч – на неабходнасці санітарнага парадку як умове эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. Настаяцель Свята-Параскевінскага храма в. Бастынь іерэй Іаан Пятрэнка нагадаў аб адносінах праваслаўя да асоб, якія злоўжываюць спіртным і вядуць амаральны лад жыцця. 
Дэманстрацыя відэаролікаў і выступленні адказных асоб зрабілі ўражанне на ўсіх прысутных. Не схавалі ўсмешку толькі тыя, у каго свядомасць была адурманена спіртным. Большасць людзей разумелі: смяяцца няма над чым.
Былая настаўніца Вялуцкай СШ Валянціна Уладзіміраўна Муха пашкадавала, што ўсім прысутным не хапіла месцаў для сядзення ў зале, але нават тыя, хто вымушаны быў стаяць, задаволены ўдзелам у сходзе па такім злабадзённым пытанні. Яе пажаданне супала з думкай аднавяскоўцаў: часцей праводзіць агульныя сустрэчы, асабліва з завяршэннем канцэртнай праграмай. Амаль дзве гадзінЫ жыхароў Велуты радавала творчасць самадзейных артыстаў мясцовага, Бастынскага і Дзятлавіцкага СДК.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть