Происшествия

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ

ўчора прайшоў на тэрыторыі раёна.
У гэты дзень асаблівая ўвага надавалася прафілактыцы злачынстваў і стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў сферы сямейна-бытавых адносін. Супрацоўнікі міліцыі наведалі па месцы жыхарства асоб, якія знахо-дзяцца на ўліку ў РАУС, сем’і, дзе злоўжываюць спіртнымі напіткамі і не займаюцца выхаваннем дзяцей. На разгляд будуць вынесены пытанні аб накіраванні некаторых з іх у наркалагічны дыспансер, лячэбна-прафілактычныя прафілакторыі. Не выключана, што асобныя будуць пазбаўлены бацькоўскіх правоў і абмежаваны ў дзеяздольнасці.
Аб фактах сямейнай нядобранадзейнасці, насілля ў адносінах да дзяцей паведамляйце па тэлефонах “гарачай лініі” УУС Брэсцкага аблвыканкама: 8-(0162)-45-62-15, 8-029-524-96-42, 8-029-690-49-25 або на бясплатную агульнарэспубліканскую “гарачую лінію” для ахвяр дамашняга насілля 8-801-100-8-801.
Адной з галоўных прычын сямейна-бытавых канфліктаў з’яўляецца п’янства. Калі вам вядома аб фактах учынення злачынстваў, вырабу і продажу самагону або іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, ананімна паведаміце аб гэтым у Лунінецкі РАУС: 2-27-42, 2-32-56 або 102, УУС Брэсцкага аблвыканкама – 8-(0162)-45-62-15.
Ваша тэлефанаванне можа дапамагчы выратаваць чалавека і зрабіць больш здаровым грамадства.
Мікалай ЛІХТАР, старшы інспектар ААПП РАУС.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть