Происшествия

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ

пройдзе на тэрыторыі раёна 16 чэрвеня. Яго мэта – папярэджанне цяжкіх злачынстваў на бытавой глебе.

Сёлета ў вобласці зарэгістравана 26 забойстваў і замахаў на забойства, 56 – наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пакалечанняў, што больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. На Лунінеччыне гэтыя лічбы складаюць адпаведна 8 і 4. Аналізуючы сітуацыю, можна заўважыць, што пры росце цяжкіх злачынстваў колькасць крымінальных спраў, узбуджаных па прэвентыўных артыкулах Крымінальнага кодэкса змяншаецца. Прасей кажучы, асобы, патэнцыяльна здольныя да ўчынення злачынстваў, застаюцца па-за ўвагай праваахоўнікаў. Зусім нядаўна раён узрушыла вестка аб жудасным забойстве ў Мікашэвічах, дзе пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў ад рук сужыцелькі загінуў 48-гадовы мужчына. Менавіта таму ў ходзе адзінага дня прафілактыкі асаблівая ўвага будзе звернута на нядобранадзейныя сем’і, дзе пануе п’янства і перыядычна здараюцца скандалы. У поле зроку праваахоўнікаў трапяць і тыя, хто не так даўно вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі. Спадзяемся, што грамадзяне таксама не застануцца ўбаку ад пазначаных праблем. Нярэдка ўвага суседзяў, іх своечасовае паведамленне ў міліцыю аб сямейных скандалістах, неспрыяльнай сітуацыі ў дамах і кватэрах асобных жыхароў дапамагае папярэдзіць трагедыю.

Аляксандр АНТАНОВІЧ, намеснік начальніка РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть