Происшествия

Аформіце пашпарты загадзя!

Аддзяленне па грамадзянству і міграцыі РАУС рэкамендуе грамадзянам загадзя паклапаціцца аб афармленні або абмене пашпарта, каб пазбегнуць непатрэбнага ажыятажу ў перыяд правядзення дзяржаўнага тэсціравання і ўступнай кампаніі для абітурыентаў, удзельнічаць у якіх маладыя людзі могуць толькі пры наяўнасці сапраўдных галоўных дакументаў.
Як паказвае практыка, штогод са студзеня па красавік колькасць зваротаў па пытаннях атрымання і абмену пашпартоў значна скарачаецца, а з надыходам летняга перыяду колькасць наведвальнікаў у падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі ўзрастае, што стварае дыскамфортныя ўмовы для прыёму саміх жа заяўляльнікаў.
Адной з прычын павелічэння колькасці зваротаў грамадзян у летні перыяд з’яўляецца і павелічэнне жадаючых выехаць за мяжу на адпачынак з дзецьмі, якім таксама як і дарослым неабходны пашпарт. Згодна з заканадаўствам, ён з’яўляецца дакументам, які пацвярджае асобу грамадзяніна нашай краіны не толькі ў сябе на Радзіме, але і за яе межамі, а таксама грамадзянства і права ўладальніка на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд на яе тэрыторыю.
Максімальны тэрмін выдачы (абмену) пашпарта складае адзін месяц, таму раім аформіць дакумент загадзя. Нагадваем, што аддзяленне па грамадзянству і міграцыі РАУС знаходзіцца па адрасе: г. Лунінец, вул. Я.Коласа, 50. Прыём грамадзян ажыццяўляецца:
аўторак, пятніца, субота – з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;
серада – з 11.00 да 15.00, з 16.00 да 20.00.
чацвер – з 8.00 да 13.00.
Анатоль МОЛЧАН, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть