Происшествия

Акадэмія МУС запрашае абітурыентаў

Паважаныя абітурыенты і іх бацькі! Зменены правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сістэмы МУС.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №130 ад 20 сакавіка 2014 года зацверджана новая рэдакцыя правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай адукацыі. З імі можна азнаёміцца на сайце Акадэміі МУС (http://academy.mia.by).
Пунктам 24 Правілаў прадугледжана залічэнне без уступных выпрабаванняў выпускнікоў кадэцкіх вучылішчаў, якія закончылі ў год паступлення гэту ўстанову адукацыі з адзнакамі 7 і вышэй балаў па ўсіх прадметах вучэбнага плана.
Згодна з пунктам 26 Правілаў, па-за конкурсам пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 балаў па прадметах уступных выпрабаванняў залічваюцца:
– выпускнікі кадэцкіх вучылішчаў, якія закончылі ў год паступлення гэту ўстанову адукацыі;
– асобы, што маюць рэкамендацыі воінскіх часцей (прапаршчыкі, салдаты і сяржанты, якія праходзяць ваенную службу па кантракце; вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы, якiя праслужылi не менш за шэсць месяцаў; грамадзяне, звольненыя з тэрміновай ваеннай службы ў запас у год прыёму);
– асобы радавога і малодшага начальніцкага саставу органаў унутраных спраў, якія маюць рэкамендацыі органаў унутраных спраў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть