Акуратнасць наша – супраць “снежнай кашы”
Происшествия

Акуратнасць наша – супраць “снежнай кашы”

машины и снегЗ надыходам зімы назіраецца павышэнне колькасці аварый.
Асноўная маса ўзнікае з-за слізкай дарогі: днём – вада, а вечарам і раніцай – галалёдзіца. Тармазны шлях аўтамабіля павялічваецца, счапленне шын з дарогай змяншаецца. Вадзіцелі павінны асцярожна падыходзіць да выбару хуткасці руху, дыстанцыі і бакавога інтэрвалу з улікам стану праезнай часткі і канкрэтнай сітуацыі. Нельга рабіць неабдуманыя манеўры і абгоны.
Заклікаем быць уважлівымі пры набліжэнні да пешаходных пераходаў, загадзя зніжаць хуткасць.
Памятайце, што сезонная замена шын уплывае на бяспеку дарожнага руху. Не пакідайце транспартныя сродкі на абочыне, дзе яны будуць перашкаджаць уборцы снегу. Аўтамабілі, прыпаркаваныя з парушэннем Правілаў дарожнага руху, будуць эвакуіравацца.
Пешаходам неабходна выкарыстоўваць святлоадбіваючыя элементы, а веласіпедыстам непажадана знаходзіцца на дарозе ў час снегападу і галалёдзіцы.
Аб фактах выяўлення на праезнай частцы і абочыне дарогі нецвярозых пешаходаў, веласіпедыстаў і вадзіцеляў неадкладна паведамляйце па тэлефоне “102”.
Сяргей КАНАПАЦКІ, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть