Происшествия

АПЕРАЦЫЯ “АРСЕНАЛ”

завяршаецца ў раёне.

Праводзіцца яна да 13 сакавіка 2010 года ўключна і накіравана на актывізацыю добраахвотнай здачы зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, якія незаконна захоўваюцца ў грамадзян.

Адначасова пільная ўвага звяртаецца на ўмовы захоўвання зброі, наяўнасць яе рэгістрацыі, неабходнасць перарэгістрацыі, своечасовай пастаноўкі на ўлік з тым, каб папярэдзіць магчымы яе крадзеж ці страту.

Варта ведаць, што гарамадзяне, якія добраахвотна здалі зброю, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Тыя ж, хто рызыкнуў уступіць у канфлікт з законам, будуць адказваць па ўсёй яго строгасці. Парушэнне правілаў захоўвання зброі і выбухованебяспечных рэчываў караецца штрафам ад 10 да 20 базавых велічынь, грэбаванне тэрмінамі рэгсітрацыі і перарэгістрацыі – ад 4 да 15 базавых велічынь, а незаконнае захоўванне і нашэнне паляўнічых ружжаў, яго састаўных і боепрыпасаў – ад 10 да 35 базавых велічынь з канфіскацыяй зброі, якая захоўваецца незаконна.

Вядома, гэтая важная справа не абмяжоўваецца рамкамі аперацыі “Арсенал”. Зброю можна здаць у любы час. Для гэтага працуюць “тэлефоны даверу” 2-25-61 ці 2-27-42. Ананімнасць гарантавана. Па ўсіх пытаннях можна непасрэдна звярнуцца ў РАУС па адрасе Лунінец, вул. Гагарына,21.

Леанід БІРЫЛА, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС.

 

НАСУСТРАЧ СМЕРЦІ

Адрэзак дарогі Кобрын-Гомель-мяжа РФ паміж Лахвай і Обрубам мае сумную славу найбольш аварыйна небяспечнага. Толькі з пачатку сёлетняга года тут абыліся два ДТЗ са смяротным зыходам. Адно з іх – 2 сакавіка.

Позна вечарам пад колы грузавіка трапіла 80-гадовая жанчына, якая выйшаўшы з аўтобуса, накіроўвалася ў Обруб да сына. Тая абставіна, што знаходзілася яна не на абочыне, а на праезнай частцы, не мела святлоадлюстроўваючых элементаў на адзенні, стала ўскоснай прычынай трагедыі. Узбуджана крымінальная справа.

З надыходам вясны рух на дарогах будзе яшчэ больш актыўным. Супрацоўнікі аддзялення Дзяржаўтаіспекцыі РАУС звяртаюцца да вадзіцеляў і пешаходаў быць максімальна асцярожнымі на дарогах, паважлівымі адзін да аднаго, захоўваць хуткасныя рэжымы і патрабаванні Правілаў дарожнага руху.

Ні ў якім разе нельга садзіцца за руль п’яным. Нягледзячы на гэта, кожныя выхадныя ў сярэднім 5 чалавек затрымліваюцца нецвярозымі за рулём. Апошнім часам наводзіць парадак на дарогах лунінецкім ДАІшнікам дапамагаюць брэсцкія калегі. Акрамя пакарання, якое стала яшчэ больш жорсткім, грэбаванне ПДР стварае самую непасрэдную небяспеку здароўю і жыццям грамадзян.

Сяргей КАНАПАЦКІ в.а начальніка аддзялення ДАІ РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть