Происшествия

Апошні прыпынак

На жудасную знаходку натрапілі людзі ў кар’еры паблізу аўтапарка №6 у Мікашэвічах. У вадзе яны ўбачылі труп невядомага мужчыны.
Як паведамілі ў раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, зараз устанаўліваецца асоба гэтага чалавека, а таксама прычына смерці.
Дакладная дактыласкапічная экспертыза пацвердзіць або абвергне меркаванне пра тое, што гэта – 29-гадовы жыхар в. Мокрава, які са снежня мінулага года лічыўся без вестак прапаўшым і быў у вышуку.
КАМУ СПАТРЭБІЛІСЯ ЎЗОРЫ?
Работнікі ААТ “Лунінецлес”, якія раніцай прыйшлі на прадпрыемства, убачылі непрыемны малюнак: хтосьці спрабаваў трапіць у магазін таварыства, дзе прадстаўлены ўзоры вырабляемай прадукцыі.
Ці то спроба не ўдалася, ці злодзей своечасова зразумеў, што там пажы-віцца асабліва няма чым, але пачатую справу да канца так і не давёў. За лепшае палічыў уцячы, пакінуўшы ў якасці сведчання пашкоджаныя дзверы. Так ці інакш, праваахоўнікі працуюць над тым, каб устанавіць нежаданага візіцёра.
АБЯЗЗБРОІЛІ … ТРАКТАР
Да праваахоўнікаў звярнуўся жыхар в. Велута, які паведаміў, што ноччу невядомыя знялі з прыватнага трактара, які стаяў у двары, акумулятар.
Рэч звычайная, але нятанная: прапажа ацэнена ў 1,5 мільёна рублёў. Для злодзеяў і зачыненыя дзверы іншы раз не з’яўляюцца перашкодай, а калі да маёмасці адкрыты доступ, то нячыстыя на руку людзі наўрад ці пройдуць міма.
Як не прайшлі міма прыватнага дома ў в. Вулька 1. Уладальнік жыве ў Лунінцы, а таму «пачысціць» гаспадарчыя пабудовы злодзеям ніхто не перашкодзіў. Дабра вынеслі нямала – лапаты, руберойд, цвікі, сякеру, малаток, нават ціскі знялі – усяго больш як на 1 мільён рублёў. Злодзея шукаюць аператыўнікі.
БРАТ – НА БРАТА
Ледзь не закончылася страшнай трагедыяй сварка двух братоў ў в. Острава.
Што не падзялілі 31- і 29-гадовы маладыя мужчыны, высвятліць следства. Аднак пасля п’яных разборак старэйшы трапіў у хірургічнае аддзяленне Мікашэвіцкай бальніцы, дзе ўрачам давялося за яго пазмагацца. Пранікаючае раненне грудной клеткі, нанесенае сякерай, аказалася вельмі сур’ёзным і аднесена да катэгорыі цяжкіх цялесных пакалечанняў, небяспечных для жыцця.
Што з вамі, людзі? Адкуль такі пачварны звярыны аскал?

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть