Происшествия

“Арсенал”

Штогод рэгіструюцца факты, калі няўмелае абыходжанне са стрэльбай ці боепрыпасамі прыводзіць да цяжкіх траўмаў. Але грамадзяне не заўсёды ўсведамляюць небяспеку і па-ранейшаму працягваюць незаконна захоўваць зброю, нягледзячы на пакаранне, якое прадугледжвае закон.
Так, у 2013 годзе на тэрыторыі Брэстчыны з нелегальнага абароту канфіскавана 144 адзінкі няўлічанай зброі, з іх 4 – з наразным ствалом, і больш як 3900 патронаў. У ходзе прафілактычнай работы добраахвотна здадзена ў органы ўнутраных спраў 173 стрэльбы і 13559 патронаў. За незаконны абарот зброі ўзбуджана 21 крымінальная справа, 287 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Зараз на тэрыторыі вобласці праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджванне злачынстваў, а таксама на ўзмацненне кантролю за абаротам незаконнай зброі. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, асобы, якія добраахвотна здаюць яе, баявыя прыпасы, выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Дадзеныя прадметы можна прынесці ў любы аддзел унутраных спраў вобласці (тэлефон «гарачай лініі» УУС Брэсцкага аблвыканкама 8-(0162)-45-62-15).
ХХХ
На тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання Лунінецкага АУС на транспарце спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Арсенал” пройдуць з 24 па 28 лютага.
Паважаныя грамадзяне, калі вам вядомы факты незаконнага захоўвання, перамяшчэння па тэрыторыі краіны зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, тэлефануйце на нумары: 3-42-04, 4-11-02, 3-42-05 або 102.
Уладзіслаў ГЛУХАЎ, інспектар аддзялення аховы правапарадку  і прафілактыкі Баранавіцкага АУС на транспарце.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть