Происшествия

“АРСЕНАЛ”

Так называюцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы, якія будуць праводзіцца на тэрыторыі раёна з 31 кастрычніка па 4 лістапада. Накіраваны яны на добраахвотную здачу і канфіскацыю незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў у грамадзян.

Таксама будзе праводзіцца праверка ўмоў захоўвання зброі па месцы жыхарства, рэгістрацыі, перарэгістрацыі, своечасовай пастаноўкі на ўлік і папярэджвання страт і кра-дзяжоў. Не дапусціць апошняе можна, калі кватэра ці дом будуць абсталяваны ахоўнай сігналізацыяй.

Тыя, хто не пажадае добраахвотна здаць зброю і бое-прыпасы, будуць прыцягнуты да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Ім пагражае штраф да 20 базавых ве-лічынь. Парушальнікам тэрмінаў рэгістрацыі і пастаноўкі на ўлік давядзецца заплаціць да 15 базавых велічынь. У тры разы большы штраф могуць «зарабіць” грамадзяне, якія незаконна захоўваюць паляўнічую зброю і боепрыпасы да яе. У РАУС працуе тэлефон даверу: 2-25-61 і 2-27-42 (ананімнасць гарантуецца).

Леанід БІРЫЛА, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть