Происшествия

Асцярожна, несапраўдныя купюры!

Супрацоўнікі Дэпартамента аховы і нарад ППСМ Брэсцкага АУСТ у абменным пункце валют на чыгуначным вакзале станцыі Пінск затрымалі 53-гадовага мужчыну. Ён прад’явіў для абмену купюру вартасцю 5000 расійскіх рублёў. Грошы выклікалі ў касіра сумненне ў сапраўднасці. І не беспадстаўна. Грашовы знак быў выраблены спосабам кропельна-струменевага друку. Затрыманы растлумачыў, што купюру атрымаў каля пяці гадоў таму на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а пра тое, што падробленая, не ведаў. Па факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 221 КК РБ (Выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер).
За 8 месяцаў на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 54 выпадкі фальшываманецтва, а гэта на 21 менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Калі раней у асноўным выяўляліся падробленыя долары ЗША, то ў жніўні на «лідзіруючыя пазіцыі» выйшлі расійскія рублі. За мінулы месяц выяўлена тры такіх факты: дзве купюры наміналам 1000 і адна – 5000 рублёў. У большасці выпадкаў увоз несапраўднай замежнай валюты з-за мяжы ажыццяўляецца так званымі добрасумленнымі збытчыкамі – грамадзянамі, якія працуюць за мяжой, турыстамі, а таксама прадпрымальнікамі, што закупляюць імпартныя тавары. Сёлета з Расійскай Федэрацыі ўвезена 30 падробных купюр, з Украіны – 7, Польшчы – 6.
Грамадзянам неабходна памятаць, што застрахавацца ад набыцця падробленых купюр можна толькі калі карыстацца паслугамі абменных пунктаў, у тым ліку і за мяжой.
Выраб або захоўванне з мэтай збыту падробленых грошай або каштоўных папер згодна з артыкулам 221 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад 2 да 5 год або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 7 год з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.
Ірына БЛАХІНА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть