Происшествия

Асцярожна — пешаход!

дтп пешеход2 сакавіка каля 21 гадзіны на пешаходным пераходзе каля БТІ адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

31-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Опель-Вектра» ўчыніў наезд на пешахода. Пацярпеўшая, дзяўчына 1994 годла  нараджэння, з цялеснымі пакалечаннямі дастаўлена ў Лунінецкую ЦРБ. Абставіны здарэння высвятляюцца.

Паважаныя жыхары Лунінеччыны. Нагадваем, што ў раёне праходзіць дэкада «Асцярожна — пешаход». Будзьце пільнымі і ўважлівымі на дарозе!

Вадзіцелі і пешаходы! Паважайце адзін другога і рух для вас заўсёды будзе бяспечным!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть