Происшествия

Асцярожна: спайсы-забойцы

Асаблівую трывогу выклікае той факт, што ўжыванне маладымі людзьмі спайсаў, наркатычных, таксікаманічных рэчываў або алкагольных напіткаў можа прывесці да гібелі. Сёлета ў Мінску ўжо зафіксавана сем такіх выпадкаў. Наступствы спажывання псіхатропаў часта незваротныя. Прывыканне пачынаецца практычна з першага разу. Рэакцыя выяўляецца ў поўным псіхічным расстройстве і схільнасці да суіцыду.

Вось чаму супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх надаюць асаблівую ўвагу праверцы месцаў масавай канцэнтрацыі моладзі, інтэрнатаў, дыскатэк, клубаў, піцейных устаноў, вакзалаў, цягнікоў. На базе політэхніч-нага каледжа, навучэнцы якога часта трапляюць у поле зроку інспектараў па справах непаўналетніх, правялі семінар-трэнінг для выкладчыкаў па выяўленню асоб, што ўжываюць наркатычныя рэчывы. Перад маладзёжнай аўдыторыяй у гэтай жа навучальнай установе неаднаразова выступалі як супрацоўнікі праваахоўных органаў, так і настаяцель царквы ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших” Сергій Крышталь, якія на прыкладах паказвалі, наколькі небяспечна прывыканне да шкоднай звычкі. Асабліва вострыя пачуцці выклікаў тэматычны відэафільм “Паляванне за розумам”.
Сёння на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх знаходзіцца 132 чалавекі, ва ўрача-нарколага – 7 падлеткаў, прычым двое за ўжыванне канабіноідаў. З гэтымі асобамі пастаянна вядзецца індывідуальная прафілактычная работа.
Зараз актуальнай праблемай з’яўляецца распаўсю-джванне курыльных суме-сяў, якія змяшчаюць у сваім складзе сінтэтычныя канабі-ноіды. Гэтыя «міксы» рэкламуюцца як легальны прадукт, які нібыта не ўтрымлівае наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Але гэта не адпавядае рэчаіснасці. Тым не менш, курыльныя сумесі атрымліваюць папулярнасць у маладзёжным асяроддзі, продаж іх актыўна вядзецца і пры дапамозе сеткі інтэрнэт, і на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, у інтэрнатах.
У першую чаргу ад ужывання падобных сумесяў для курэння пакутуе чалавечая псіхіка, з’яўляюцца галюцынацыі, трывога, ванітаванне, пачуццё панічнага страху. Вельмі часта аматары-курыльшчыкі трапляюць у псіхіятрычныя клінікі.
Пакутуе і ўвесь арганізм у цэлым: лёгкія, печань і, так ці інакш, шэраг іншых органаў. Вельмі згубна ўздзейнічае курэнне спайсу на мозг. Капіляры яго, спрабуючы не прапусціць яд да «асноўнага цэнтра кіравання», рэзка звужаюцца. У выніку кроў не можа забяспечваць мозг кіслародам. Гэты эфект і падабаецца падлеткам – узнікае адчуванне лёгкасці і бесклапотнасці.
Так, лёгкасць надыходзіць. Але ці варта плаціць за некалькі гадзін такога «шчасця» сваім здароўем?
У мужчын гэты наркотык зніжае патэнцыю, у жанчын становяцца нерэгулярнымі менструацыі. У шэрагу выпадкаў гэта прыводзіць да бясплоддзя. Таму кожнай дзяўчыне варта сур’ёзна задумацца, перш чым «для інтарэсу» ўпершыню паспрабаваць спайс, і вырашыць, што ж з’яўляецца для яе больш прыярытэтным — атрымаць некалькі гадзін сумніўнага задавальнення або ў будучыні мець магчымасць стварыць нармальную сям’ю.
У адрозненне ад натуральных раслінных прэпаратаў, той жа каноплі, дзеянне сінтэтычных курыльных міксаў на чалавечы арганізм у 5-10 раз мацнейшае. Практычна адразу пасля іх прыняцця наступаюць моцныя галюцынацыі, якія могуць прывесці да трагічных наступстваў, напрыклад, узнікне жаданне кінуцца пад колы аўтамабіля або выскачыць з акна 10-павярховага дома.
Бяда яшчэ і ў тым, што міксы для курэння становяцца першым крокам на шляху пераходу да больш цяжкіх наркотыкаў.
Вадзім КАРЖАНЕВІЧ,
начальнік інспекцыі
па справах
непаўналетніх РАУС.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть