Происшествия

Ахоўнае прадпісанне

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” уступіў у сілу 16 красавіка 2014 года.
Згодна з дакументам, насілле ў сям’і вызначаецца як «наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сексуальнага характару члена сям’і ў адносінах да другога члена сям’і, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і якія наносяць яму фізічныя і (або) псіхічныя пакуты».
Закон распаўсюджваецца не толькі на мужа і жонку, якія знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе, і сваякоў, але і на іншых грамадзян, што пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку. Такім чынам, нават калі саюз не зарэгістраваны, яго ўдзельнікі таксама абаронены законам.
Адна з самых чаканых навацый Закона – увядзенне ахоўнага прадпісання. Яно можа прымяняцца ў дачыненні да грамадзяніна, які ўчыніў насілле ў сям’і.
Ахоўным загадам сямейнаму агрэсару забараняецца:
– прадпрымаць спробы высвятляць месцазнаходжанне пацярпелага;
– наведваць месцы знаходжання пацярпелага;
– мець зносіны з пацярпелым, у тым ліку па тэлефоне і з выкарыстаннем інтэрнэту.
Ахоўнае прадпісанне абавязвае грамадзяніна, які ўчыніў насілле ў сям’і, часова пакінуць агульнае з пацярпелым бокам жылое памяшканне на тэрмін ад 3-ох да 30-ці сутак і забараняе распараджацца агульнай сумеснай уласнасцю.
Ахоўнае прадпісанне будзе выносіцца грамадзянам, якія здзяйсняюць адміністрацыйнае правапарушэнне ў сферы сямейна-бытавых адносін паўторна на працягу года (пасля першага правапарушэння аб’яўляецца афіцыйнае папярэджанне).
Дзеянне ахоўнага прадпісання ўстанаўліваецца кіраўніком органа ўнутраных спраў або яго намеснікам на тэрмін ад 3 да 30 сутак.
Прадугледжана магчымасць спынення дзеяння ахоўнага прадпісання па заяве асобы, якая пацярпела ад насілля ў сям’і.
Мікалай ЛІХТАР,
старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть