Происшествия

БАЧЫЦЬ І ВЫРАШАЦЬ

Аляксандр АНТАНОВІЧ параўнаўча нядаўна прызначаны на пасаду намесніка начальніка РАУС. Як кажа сам, участак работы дастаўся складаны. Аднак, узяўшы за аснову вядомыя выказванні наконт таго, што працаваць трэба ўсюды, а лёгкага хлеба не бывае, Аляксандр Лявонцьевіч дакладна вызначыў для сябе першаступенныя накірункі работы, падзяліўшыся з карэспандэнтам “ЛН” сваім бачаннем праблем у вядучых падраздзяленнях курыруемай сферы.

«КРЕПЧЕ ЗА БАРАНКУ ДЕРЖИСЬ, ШОФЕР…»

Аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі – дастаткова адказны ўчастак работы. Улічваючы колькасць аўтамабіляў, разумееш, у якім напружаным рэжыме штодня заступаюць на службу вартавыя парадку на дарогах. Ды і зводкі ДАІ, здараецца, нагадваюць франтавыя – загінуўшыя, параненыя, разбітая тэхніка… Сёлета з пачатку года ўчынена 20 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 7, паранены 21 чалавек. Лічбы перабольшваюць леташнія.

Што найчасцей становіцца прычынай трагедый? Звычайная чалавечая неабачлівасць. Узяць хоць бы апошняе ДТЗ, якое адбылося 6 жніўня на дарозе паміж Дварцом і Бродніцай. У выніку парушэння правілаў абгону, вадзіцель легкавушкі выскачыў на сустрэчную паласу, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з другім аўтамабілем. Загінула 17-гадовая пасажырка. На наступны дзень пад Мікашэвічамі цяжкія цялесныя пакалечнні ў выніку наезду аўтамабіля атрымаў веласіпедыст.

Увогуле, грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху стала больш, а значыць, трэба і дзяржаўтаінспектарам больш строга і патрабавальна ставіцца да злосных парушальнікаў. Не будзе лістасці ліхачам, рызыкоўным вадзіцелям на абгоне і ў час праезду перакрыжаванняў. Не пакінуць праваахоўнікі без увагі і пешаходаў. Тым больш, што набліжаецца пачатак навучальнага года, і на вуліцах пабольшае дзетвары.

Відавочна, настаў час разнастаіць прафілактычную работу як з вадзіцелямі, так і з пешаходамі, дадаючы да звычных акцый, праводзімых Дзяржаўтаінспекцыяй, новыя, якія б зацікавілі як дарослых, так і дзяцей.

Бяспека дарожнага руху ўвогуле сфера няпростая. Вызначаюць яе мноства аспектаў. У тым ліку стан вуліц і дарог, забеспячэнне належнага абсталявання іх дарожнымі знакамі і іншымі засцерагаючымі і папярэджваючымі атрыбутамі. З мэтай аптымізацыі іх размяшчэння дзяржаўтаінспектары правялі “інвентарызацыю” найбольш небяспечных участкаў атамабільных артэрый, а таксама перакрыжаванняў. У Лунінцы гэта, безумоўна, з’езд з пуцеправода, перакрыжаванне вуліцы 50 год Кастрычніка з Савецкай (месца вельмі ажыўленае, побач дзіцячая школа мастацтваў, стадыён, кінатэатр, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа і іншыя аб’екты), зона каля Лядовай арэны, перакрыжаванне вуліц Чырвоная, Гагарына і Прыпяцкая каля АСБ “Беларусбанк”. Некаторыя з іх адзначаны ДТЗ са смяротным зыходам. Думаю, няварта чакаць чарговых трагедый і пайсці на пэўныя выдаткі, абсталяваўшы названыя перакрыжаванні светлафорамі.

“ОБЕРЕГАТЬ НА СПЯЩИХ УЛИЦАХ ПОКОЙ…»

Ахова грамадскага парадку прадстаўлена, перш за ўсё, службай участковых інспектараў. Пакуль іх штат у нашым аддзеле мае вакансіі. Патрабаванні да тых, хто жадаў бы прысвяціць сябе ахове правапарадку хоць і строгія, але апраўданыя.

Пажадана вышэйшая ці сярэдняя спецыяльная адукацыя, бездакорнае маральнае аблічча, служба ў радах Узброеных Сіл краіны… Участковы інспектар – чалавек, які прадстаўляе органы ўлады, знаходзіцца бліжэй за ўсіх да простага чалавека. І часта менавіта па яго стаўленню да патрэб людзей і нават выгляду мяркуюць аб органах правапарадку ў цэлым.

Дзяржава клапоціцца пра тое, каб узняць прэстыж участковых. Прынамсі, у нашым раёне прадугледжана забеспячэнне іх камфартабельным жыллём па месцы работы. Практычна кожны мае службовы аўтамабіль, што прыкметна аблягчае выкананне абавязкаў. Зразумела, што і ад іх – людзей у пагонах – чакаецца належная аддача.

Прафілактыка п’янства, дробнага хуліганства, крадзяжоў, урэшце – засяроджванне ўвагі на маральным аздараўленні мікраклімату ў нашых вёсках і гарадах. Вось на чым, перш за ўсё, трэба сканцэнтравацца нашым “Аніскіным”. І зразумець, што эфектыўнае выкананне гэтых задач немагчыма без належнага кантакту з людзьмі. А яны усё часцей праяўляюць нецярпімасць да антыграмадскіх з’яў.

З пачатку года зарэгістравана 76 дробных крадзяжоў, выяўлена 38 фактаў самагонаварэння, 49 чалавек затрыманы на рабоце ў стане алкагольнага ап’янення… Іншы раз на даручаным участку проста трэба навесці элементарны парадак. Магчыма, своечасова ізаляваць п’яніц, якія, умоўна кажучы, псуюць агульнаграмадскі настрой. Між іншым, сёлета ў лячэбна-прафілактычныя ўстановы асуджана 14 чалавек. Яшчэ некалькі спраў чакаюць разгляду. Няварта з такімі асабліва цырымоніцца. І тое, што падобныя справы ўсё часцей разглядаюць у калектывах з выездам на месца – вельмі правільна. З заганамі трэба змагацца не толькі прэвентыўнымі мерамі, але і метадам грамадскага ўздзеяння.

НА “РУБЯЖЫ” – ПАДЛЕТКІ

Сёлета адзначаны рост колькасці правапарушэнняў, учыненых падлеткамі. Камісіяй па справах непаўналетніх, пракурорскімі работнікамі і прадстаўнікамі аддзела адукацыі прааналізаваны прычыны такога становішча. Агульнымі намаганнямі сітуцыю ўдалося стабілізаваць, але для заспакаення падстаў няма.

Па-ранейшаму нярэдкія сярод падлеткаў правапарушэнні, якія цягнуць за сабой адміністрацыйнае пакаранне, выяўляюцца выпадкі ўцягнення іх у проціпраўныя дзеянні. Заўсёды дасылаем прадстаўленні ў навучальныя ўстановы і сочым за тым, каб пазначаныя патрабаванні абавязкова выконваліся. Не пакідаем без увагі і бацькоў, якія ўхіляюцца ад выканння абавязкаў па выхаванню сыноў і дочак. У пракуратуры апошнім часам пачалі практыкаваць гутаркі з такімі татамі і мамі, тлумачачы сумныя перспектывы для іх дзяцей, калі не зменіцца лад жыцця і стаўленне да яго саміх дарослых.

Разам з тым, даўно наспеў час асаблівую ўвагу звярнуць на праблему занятасці непаўналетніх, прапаноўваючы ім не толькі звычнае правядзенне вольнага часу, але і тое, што модна і запатрабавана. Варта толькі ўспомніць, якой папулярнасцю карыстаюцца ў сустрэчы з байкерамі. Заўсёды шмат падлеткаў на конкурсах і фестывалях маладзёжнай культуры. Шкада толькі, што ў раёне праводзіцца іх няшмат. Не лішнім было б, як прапаноўвае пракурор, уладальнікам камп’ютарных клубаў на гадзіну бясплатна пускаць туды дзетвару. Няхай лепш яны гэты час правядуць каля манітора, чым будуць бяздумна бадзяцца па вуліцах.

Зусім нядаўна каманда з цяжкіх падлеткаў удзельнічала ў абласных турыстычных спаборніцтвах ў Івацэвіцкім раёне “Рубеж-2011”. Лунінчане занялі прызавое другое месца. Значыць, станоўчы патэнцыял у праблемнай дзетвары ёсць. Трэба толькі яго своечасова заўважыць і правільна рэалізаваць. Камісія па справах непаўналетніх РАУСпавінна асабліва мэтанакіравана працаваць у гэтым накірунку.

І АДЗІН У ПОЛІ ВОІН

Работа крымінальна-выканаўчай інспекцыі мае свае асаблівасці, абумоўленыя, перш за ўсё, кантынгентам, з якім даводзіцца працаваць. А гэта тыя, хто меў канфлікт з законам і быў асуджаны без пазбаўлення волі – да выпраўленчых работ, абмежавання свабоды і г.д. Асноўная задача – не дапусціць лёсавызначальнага ўздзеяння на чалавека мінулых памылак.

Дзяржава дапамагае такім людзям з працаўладкаваннем, а праваахоўнікі сочаць за тым, каб калектывы, якія ўзялі на сябе абавязацельства даць работу, абавязкова трымалі слова. Сёлета для названай катэгорыі грамадзян забраніравана 36 рабочых месцў.

Адчуванне таго, што не застаюцца сам-насам з праблемамі, знаходзяцца пад увагай праваахоўнікаў становіцца моцным стрымліваючым фактарам. Многія становяцца на шлях выпраўлення, пачынаючы жыццё быццам з чыстага ліста. Аднак ёсць і тыя, хто застаецца патэнцыяльна схільным да наступных канфліктаў з законам. Вось чаму так важна вартавым правапарадку своечасова вызначыць іх і не выпускаць з поля зроку. І пэўная работа ў гэтым накірунку праводзіцца. Сёлета пад прэвентыўны нагляд трапілі 5 грамадзян. Адначасова за парушэнне рэжыму выпраўленчых работ ці абмежавання свабоды ўзбуджана 22 крымінальныя справы.

Вядома, утрымаць на краі бездані такіх людзей трэба імкнуцца любым шляхам. Апошнім часам нярэдка збіраем іх разам для правядзення самых розных мерапрыемстваў. Часцей гэта гутаркі, да ўдзелу ў якіх запрашаем не толькі праваахоўнікаў, але і свяшчэннаслужыцеляў. Складана знайсці словы, каб іх пачуў чалавек, які, умоўна кажучы, рызыкнуў перакрэсліць пэўны адрэзак жыцця. Але нярэдка гэта атрымліваецца, што станоўча адбіваецца на зніжэнні лічбаў рэцыдыўнай злачыннасці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть