Происшествия

БАГАТЫ навагодні стол

забяспечыць айчынная прадукцыя, удзельная вага якой у рознічным тавараабароце на Брэстчыне складае больш як 80 працэнтаў.
У лістападзе праведзены маніторынг 19 гандлёвых аб’ектаў у Брэсце і Пінску, а таксама Брэсцкім і Лунінецкім раёнах. Асаблівая ўвага ўдзелена наяўнасці агародніны і яблык ураджаю 2012-га, цукру, малочнай і мясной прадукцыі, круп, тавараў навагодняга асартыменту.
Адзначана ў цэлым стабільная сітуацыя на спажывецкім рынку, хіба што не ў поўным аб’ёме выконваюцца заяўкі спажыўкааперацыі на запатрабаваныя напярэдадні Новага года кандытарскія вырабы. Але па-ранейшаму з лікам задавальнення попыту насельніцтва з розным узроўнем даходаў камплектуюцца дзіцячыя навагоднія падарункі і вядзецца прыём заказаў на іх фарміраванне (ААТ «Брэсцкая абласная база «Бакалея” прапануе наборы ад 20 тысяч  да 111 тысяч рублёў). За апошнія тры месяцы толькі «Мінскі завод ігрыстых він” паставіў на Брэстчыну 14 тысяч д/л сваёй прадукцыі. Гандлёвыя арганізацыі вобласці атрымалі ёлачных цацак і ўпрыгожанняў, штучных елак і карнавальных касцюмаў на суму больш як 1,5 мільярда рублёў.
Фактаў адсутнасці айчыннай плодаагародніннай прадукцыі ў правераных гандлёвых аб’ектах не ўстаноўлена. 
ІНВЕСТЫЦЫЯМ – эфектыўнасць
Выкарыстанне бюджэтных і іншых дзяржаўных сродкаў праверана ў ТАА «Цяплічны камбінат «Бярэсце” Брэсцкага раёна.
На рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва першай чаргі геатэрмальнай станцыі КУСП «Бярэсце” тут зрасходавалі 10,3 мільярда рублёў. Стартаваў ён у маі 2007-га. Праз 2 гады аб’ект быў уведзены ў эксплуатацыю, але і дагэтуль на праектную магутнасць не выйшаў. Аб устаноўленым факце праінфармаваны аблвыканкам і Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
ТЭХНІКА – на захоўванні, МЕХДВОР – у парадку
У 138-мі з 242-ух сельгасарганізацый, якія маюць машынныя двары, пабывалі прадстаўнікі КДК і Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама.
Калі пастаноўка тэхнікі на захоўванне, а таксама яе кансервацыя не вык-лікалі сур’ёзных нараканняў, то стан саміх вытворчых памяшканняў і абсталявання, што ім спадарожнічае, патрабавала безумоўнага рэагавання ў шэрагу гаспадарак. Кантралёрамі звернута ўвага на адсутнасць у некаторых гаспадарках санітарна-бытавых памяшканняў, пакояў прыёму ежы, гардэробных і душавых, а таксама на факты нядбайных адносін да ўтылізацыі металалому і шын, непрыймальнага стану кантрольна-прапускных пунктаў і прылягаючай тэрыторыі.
Сярод сельгаспрадпрыемстваў, дзе выяўлены недахопы, нашы гаспадаркі не названы, але не пашкодзіць папярэдзіць вышэй названыя пытанні.
Па матэрыялах Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть