Происшествия

“БАЯВЫЯ НАВІНКІ”

…Джып серабрыстага колеру ўварваўся на плошчу Леніна, уцякаючы ад міліцэйскай пагоні. Зусім нядаўна яго вадзіцель “незаконна забраў з касы лунінецкага магазіна каля мільёна рублёў”. Дзякуючы зладжаным дзеянням праваахоўнікаў злодзей быў затрыманы і дастаўлены ў аддзел унутраных спраў.

Незвычайны для райцэнтра сюжэт выклікаў зацікаўленасць і пэўнае хваляванне ў гараджан, якія назіралі за падзеямі “праследавання”. Асабліва здзівіліся людзі, калі пачулі аўтаматныя стрэлы і выбух – моманты вучэбнага захопу парушальніка заставілі многіх паверыць у рэальнасць таго, што адбывалася. Такім незвычайным спосабам прадстаўнікі РАУС унеслі разнастайнасць у праграму агульнага гарнізоннага разводу, які адбыўся ў мінулы чацвер у рамках адзінага дня прафілактыкі злачынстваў. Нягледзячы на тое, што падобныя моманты даўно практыкуюцца ў буйных гарадах краіны, лунінецкія супрацоўнікі міліцыі засталіся задаволены арганізацыяй і правядзеннем першай адпрацоўкі затрымання.

Пэўную ўрачыстасць мерапрыемству надаў момант уручэння юбілейных медаляёў “20 год вываду савецкіх войск з Афганістана” былым работнікам Лунінецкага аддзела Юрыю Шуляку і Віктару Стахаевічу, а таксама маёру міліцыі Аляксандру Чымбуру і старшаму лейтэнанту Мікалаю Клімовічу, якія сёння аддана нясуць службу на карысць Радзімы.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть