Происшествия

Б’е – значыць любіць?

Высветліць, хто з’яўляецца аўтарам гэтага крылатага выраза, зараз не магчыма. Часцей за ўсё, вядома, аб’ектамі рукапрыкладства з’яўляюцца жанчыны. Але вось ці сапраўды любіць той, хто б’е? Калі не, то як змагацца з дамашняй тыраніяй?
Тэма насілля ў сям’і вельмі глыбокая, важная і – у разуменні большасці жанчын – закрытая. Рэдка калі можна пачуць сярод калег ці знаёмых жанчын апавяданні за кубкам чаю, як муж груба абыхо-дзіцца з імі. А ўжо пра тое, што верны падняў руку, казаць наогул не прынята!
І справа тут, на жаль, не ў тым, што такой праблемы не існуе ў сучасных сем’ях, а ў пачуцці сораму і прыніжэнні, якія адчувае ахвяра, у боязні плётак за спіной, паказнога спачування і … страху. Страху, што яе словы дойдуць да вушэй каханага, які пакарае яе за прыродную жаночую балбатлівасць, страху пайсці, таму што ўсё роўна знойдзе, страху застацца самой на вуліцы з дзецьмі на руках.
Што ж такое сямейнае насілле?
“Насіллем у сям’і прызнаюцца любыя наўмысныя дзеянні фізічнай, сексуальнай, псіхалагічнай ці эканамічнай накіраванасці аднаго члена сям’і ў адносінах да іншага ў выпадку, калі гэтыя дзеянні парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды члена сям’і як чалавека і грамадзяніна і наносяць яму маральную шкоду, шкоду яго фізічнаму і псіхічнаму здароўю”.
Штогод у Беларусі рэгіструецца каля 400 прычыненняў лёгкага цялеснага пакалечання з боку членаў сям’і і блізкіх (артыкул 153 Крымінальнага кодэкса, пакаранне – арышт на тэрмін да трох месяцаў).
За катаванне родных, гэта значыць наўмыснае прычыненне працяглага болю ці пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага, або сістэматычнае нанясенне пабояў да пакарання да пяці гадоў пазбаўлення волі асуджаецца больш за 500 сямейных “скандалістаў”.
Насіллю, спалучаным з наўмысным прычыненнем менш цяжкага цялеснага пакалечання (караецца штрафам, або выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух год, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох год, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін) падвяргаюцца прыкладна 120 пацярпелых, і больш за 350 – насіллю з наўмысным прычыненнем цяжкага цялеснага пакалечання (караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці год або пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да васьмі год).
Штогод у рэспубліцы 150 чалавек гінуць ад рук блізкіх людей. І гэта нягледзячы на тое, што за забойства пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці год, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.
Не дапускайце насілля ў любым праяўленні. Памятайце, кожнае злачынства абавязкова цягне заслужанае і справядлівае пакаранне, а шкадаваць аб тым, што здарылася, ужо будзе позна.
Спыніць насілле ў вашых сілах.
Не дапусціць насілля – захаваць сям’ю! На гэта накіравана рэспубліканская акцыя, якая пройдзе з 15 па 30 красавіка.
Мікалай ЛІХТАР, старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть