Происшествия

“Беражы веласіпед”

велосипедПрафілактычная акцыя  пад такой назвай арганізавана аддзелам інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама. Днямі арганізатары наведалі ААТ «Палессеэлектрамаш».

Час правядзення выбраны не выпадкова: ён звязаны з пачаткам веласезона.

Акцыя такога накірунку арганізавана ў вобласці ўпершыню. «З надыходам цяпла жыхары рэгіёна пачынаюць актыўна выкарыстоўваць веласіпеды – вельмі папулярны, зручны і эканамічны сродак перамяшчэння. У гэты час, як паказвае статыстыка, традыцыйна ўзрастае колькасць крадзяжоў», – падкрэсліў кіраўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

За студзень-сакавік бягучага года ў Брэсцкай вобласці зарэгістравана 48 “знікненняў” транспартных сродкаў. За аналагічны перыяд 2012 года – 104. Аднак, нягледзячы на  некаторае зніжэнне можна спрагназаваць, што колькасць такіх злачынстваў узрасце з пачаткам веласезона.

Начальнік  РАУС дзяржаўтаінспекцыі Сяргей Канапацкі расказаў аматарам язды на веласіпедах, як зберагчы жалезнага каня ад “угону”. “Як правіла, такія злачынствы лягчэй прадухіліць, чым знайсці вінаватага”, – лічыць Сяргей Міхайлавіч. Ён сканцэнтраваў сваё выступленне на бяспецы дарожнага руху, прафілактыцы крадзяжоў асабістай маёмасці грамадзян, а таксама  правёў тэматычныя віктарыны.

Заахвочваннем пераможцам сталі падарункі ад гандлёвай маркі «AIST» – веласіпедныя замкі, флікеры і святлоадбіваючыя сігнальныя камізэлькі бяспекі. Акрамя удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра навінкі веласіпедаў AIST з калекцыі 2013 года.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. это они уже от безделья «хнёй» страдают!!! сами то не лучше они, который раз идёшь по городу а они и по телефону разговаривают за рулём и не пристёгнутые ездят! с алкоголем тоже не раз замеченные были, хорошо хоть не сам водитель уже наглеет, а только его напарник! НАГЛЁШЬ!!!

  2. У нашей милиции появилась мода забирать бесхозные велосипеды. Может это и правильно, предупреждают кражи, но людям как быть? Ведь не каждый и догадается, что велосипед может быть у ментов. И потом, разве это со стороны закона правильно? Тоже можно ведь расценить как кражу… А то они себе работу облегчают, а людям нервы мотают.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть