Происшествия

БЕЗ БАЦЬКОЎ – НЕ ПАГУЛЯЦЬ

Непаўналетнія ва ўзросце да 16 год (за выключэннем асоб, якія валодаюць дзеяздольнасцю ў поўным аб’ёме) не могуць знаходзіцца на вуліцы ў перыяд з 23.00 да 06.00  без суправаджэння бацькоў, апекуноў ці папячыцеляў або без суправаджэння па іх даручэнню паўналетніх асоб.
Гэты аспект замацаваны Законам Рэспублікі Беларусь “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх” і дзейнічае з 5 верасня гэтага года.
Калі непаўналетні трапляе ў поле зроку права-ахоўнікаў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў павінны высветліць яго асобу  і прыняць меры па тэрміноваму інфармаванню законных прадстаўнікоў аб яго месцы знаходжання.
Аднак забраць дзіця можна толькі ў тым выпадку, калі бацькі або законныя прадстаўнікі знаходзяцца ў цвярозым стане і маюць пры сабе дакумент, які засведчвае асобу. Пры гэтым, складаецца акт аб перадачы непаўналетняга. Адзін экзэмпляр дакумента накіроўваецца ў раённую камісію па справах непаўналетніх. За невыкананне бацькамі абавязкаў па догляду за дзіцём прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: на першы раз гэта можа быць папярэджанне або штраф у памеры да 2-х базавых ве-лічынь; пры паўторным парушэнні на працягу года сума штрафу павялічваецца да 2-5 базавых велічынь.
У выпадку, калі месца знаходжання законных прадстаўнікоў не ўстаноўлена, або яны знаходзяцца ў месцы, якое не дазваляе забраць дзіця на працягу трох гадзін, непаўналетні будзе дастаўлены ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. Да гэтага часу супрацоўнік міліцыі павінен пастаянна назіраць за яго паводзінамі і станам здароўя, а пры неабходнасці выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.
Аксана ЗОТКІНА, памочнік пракурора раёна. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть