Происшествия

Будзьце пільнымі!

Аператыўныя зводкі сведчаць, што высокім застаецца працэнт крадзяжоў з дамоў і кватэр. Злачынцы квапяцца на ўсё, што трапляе ў поле зроку. Гэта могуць быць грошы, посуд, прадукты харчавання, адзенне, веласіпеды, мабільныя тэлефоны, аўтамагнітолы, камп’ютары, ювелірныя вырабы і г.д. Што трэба ці не трэба рабіць, каб не стаць ахвярай злачынства? Адказвае старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Мікалай ЛІХТАР:
– Перш-наперш, заўсёды зачыняйце дзверы, незалежна ад таго, дома вы ці за межамі кватэры. Не адчыняйце іх, не ўпэўніўшыся, хто за імі знаходзіцца. Калі пад’езд вашага дома абсталяваны дамафонам, то не трэба пускаць незнаёмцаў. Няхай перазвоняць у патрэбную ім кватэру. Не запрашайце ў госці малазнаёмых асоб. Іншы раз пасля іх візіту і сумеснага распіцця спіртнога знікаюць грошы і каштоўныя рэчы гасцінных гаспадароў.
Асноўныя прычыны крадзяжоў – гэта неабачлівасць і даверлівасць пацярпеўшых. Часта менавіта яны самі па розных прычынах пускаюць у свой дом ці кватэру злачынцаў. Іншы раз грамадзяне забываюць зачыняць вокны і балконныя дзверы або пакідаюць ключы ў даступных месцах. Яшчэ адной важнай прычынай лічу п’янства. Нярэдка перад тым, як учыніць супрацьпраўнае дзеянне, злачынца разам з пацярпелым ужывае спіртныя напіткі. Ну і, зразумела, на трэцяе месца паставіў бы неналежную ўмацаванасць жылых памяшканняў, адсутнаць ахоўнай сігналізацыі.
Калі вы здаеце кватэру ўнаём, праверце дакументы кватарантаў і ўстанавіце месца іх рэгістрацыі.
Абавязкова прымайце меры да захавання ўласнай маёмасці ў дачных доміках. Не пакідайце тут дарагія рэчы, дакументы, не забывайце надзейна зачыняць дзверы і вокны, інвентар не пакідайце на ўчастку без нагляду. Калі заўважыце незнаёмых асоб, пацікаўцеся мэтай іх візіту.
Памятайце, ваша бяспека – у вашых руках.
Запісала Алена ШАНДАРЭЎСКАЯ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть