Происшествия

“Бяспечны пераход”

Зараз дзяржаўтаінспекцыя праводзіць у раёне дэкаду пад назвай
“БЯСПЕЧНЫ ПЕРАХОД ”
Нягледзячы на меры, што прымаюцца па захаванню бяспекі дарожнага руху, абстаноўка з аварыйнасцю на Лунінеччыне працягвае заставацца складанай. Звычайна траўміруюцца пешаходы, чые паводзіны на вуліцах і дарогах выклікаюць асаблівую заклапочанасць.
З пачатку года зарэгістравана 9 ДТЗ, у выніку якіх 6 пешаходаў і 1 веласіпедыст атрымалі траўмы, 2 веласіпедысты загінулі.
Асноўнымі парушэннямі з’яўляюцца пераход праезнай часткі ў неўстаноўленых месцах, нечаканы выхад на дарогу, алкагольнае ап’яненне.
У сувязі з гэтым, праводзім мерапрыемствы па забеспячэнню аховы грамадскага парадку і дарожнага руху. Комплекс дадатковых мер накіраваны на папярэджванне і спыненне парушэнняў правілаў пераходу праезнай часткі дарогі.
Андрэй КАНАПАЦКІ, в.а. начальніка аддзялення ДАІ РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть