Бяспека дзяцей – галоўная задача дарослых
Происшествия

Бяспека дзяцей – галоўная задача дарослых

кулешЗ мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах з-за пакідання іх без нагляду, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць шырокамаштабную тлумачальную работу.
Для школьнікаў праводзяцца ўрокі бяспекі, але асноўная ўвага надаецца прафілактычным гутаркам з дарослымі, бо дзеці капіруюць іх паводзіны. З супрацоўнікамі ясляў-сада №11 г. Лунінца сустрэўся начальнік РАНС Мікалай Арашкевіч. Ён расказаў аб гібелі малышоў на пажарах у вёсцы Вічын і Столінскім раёне, якія адбыліся з-за бестурботнасці бацькоў. Мікалай Ула-дзіміравіч таксама звярнуў увагу, каб дарослыя заўсёды цікавіліся, чым заняты іх дзеці, спынялі небяспечныя гульні.
Завяршылася мерапрыемства дэманстрацыяй фільма “Слёзы Галубіцы”. Прысутныя атрымалі лістоўкі на супрацьпажарную тэматыку.
Дзмітрый ЦІТОВІЧ, начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Лунінца.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть