Происшествия

Бяспека дзяцей – прыярытэт для дарослых

dsc02396_midПраводзіцца гэтая акцыя па ініцыятыве Дзяржаўтаінспекцыі на тэрыторыі Беларусі з 14 па 23 студзеня.

Паводле статыстыкі ДАІ, у 2014 годзе на тэрыторыі нашай краіны дзецi ва ўзросце да 16 гадоў сталi ўдзельнiкамi 429 дарожна-транспартных здарэнняў, у якiх 30 непаўналетніх загiнулi, а 434 атрымалi траўмы рознай ступенi цяжкасцi.

Сярод дзяцей, якія атрымалi ў ДТЗ смяротныя траўмы 17 з’яўляліся пешаходамi (у Брэсцкай вобласцi было тры такiя выпадкi), 9 — пасажырамі, 4 — веласiпедыстамi (два з iх загiнулi на Брэстчыне).

Рост колькасцi дзяцей, якiя загiнулi ў дарожна-транспартных здарэннях, адзначаны ў чатырох абласцях, уключаючы наш рэгiён.

Нагадваем, што, згодна з пунктам 178 Указа Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь №483 ад 13.10.2014 г., перавозка хлопчыкаў i дзяўчынак у легкавым аутамабiлi, абсталяваным рамянямi бяспекi, павiнна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзiцячых утрымлiваючых прыстасаванняў, якiя адпавядаюць вазе i росту дзiцяцi, ці iншых сродкаў (бусцераў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), што дазваляюць бяспечна прышпiлiць з дапамогай рамянёў бяспекi, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку — ва ўзросце да 12 год.

Дапускаецца перавозщь дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання названых прылад, калi рост непаўналетняга перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабiлi-таксi. Забараняецца перавозка малышоў на пярэднiм сядзеннi легкавога аўтамабіля ў дзiцячым крэсле, спінка якога павернута да лабавога шкла транспартнага сродку, калi механiзм франтальнай падушкi бяспекi не адключаны.

ДАІ нагадвае, што пазбегнуць небяспекі на дарогах можна толькi шляхам адпаведнага выхавання i навучання дзiцяцi з самага ранняга ўзросту бездакорна прытрымлiвацца ПДР. Пры гэтым неабходна памятаць, што галоўным аўтарытэтам для хлопчыкаў i дзяўчынак з’яўляюцца бацькi. Таму неабходна ўласным прыкладам паказваць дзецям, як правмльна i бяспечна паводзiць сябе на дарозе.

Паважаныя дарослыя, беражыце дзяцей!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть