Происшествия

“БЫЦЬ БЛІЖЭЙ ДА ЛЮДЗЕЙ!”

Міліцыі трэба шукаць новыя прагрэсіўныя формы і метады прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў. Да такой думкі прыйшлі ўдзельнікі аператыўнай нарады, якая адбылася напрыканцы мінулага тыдня ў раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Аб’ектам увагі і аналізу сталі вынікі аператыўна-службовай дзейнасці праваахоўнікаў у першым паўгоддзі бягучага года. Не адмаўляючы класічныя формы падобных мерапрыемстваў, нарада ў нейкай ступені выпрацавала свае, адметныя. У нестандартнае рэчышча накіравалі размову начальнік упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Нікель і намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Юрый Карпінчык, якія прысутнічалі на нарадзе. Лічбы і факты, што гучалі з трыбуны, тут жа аналізаваліся, атрымлівалі ацэнку.

Галоўны вынік службовай дзейнасці лунінецкіх ахоўнікаў правапарадку, па словах начальніка РАУС Уладзіміра Рыбака, у тым, што крымінагенная абстаноўка ў раёне знаходзілася пад кантролем, ідзе зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў па ўсіх накірунках дзейнасці. Разам з тым, нельга сказаць, што ўсё было лёгка. Так, за першае паўгоддзе павялічылася колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку з удзелам непаўналетніх.

Была прааналізавана дзейнасць усіх падраздзяленняў міліцыі, адзначаліся як станоўчыя моманты, так і недапрацоўкі, зроблены акцэнт на тым, што ўпор у аператыўна-службовай дзейнасці трэба рабіць на прагрэсіўныя формы і метады прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў.

– Участковым інспектарам трэба часцей бываць у дамах і кватэрах жыхароў, асабліва пенсіянераў, – заўважыў намеснік начальніка УУС Юрый Карпінчык. – Больш гутарце з людзьмі, не саромейцеся прасіць іх аб дапамозе. Менавіта яны бачаць і недабрабыт у сям’і суседа, ведаюць звычкі “сваіх” п’яніц і абібокаў, могуць назваць адрасы алкагольных “кропак”…

Акрамя гэтага, адзначалася на нарадзе, трэба больш задзейнічаць грамадскія фарміраванні, прадстаўнікоў мясцовай улады, устаноў адукацыі і медыцыны. Добры вынік у аператыўна-службовай дзейнасці магчымы толькі тады, калі супрацоўнікі розных службаў будуць узаемадзейнічаць паміж сабой, а не канкурыраваць.

Сваю думку аб праблемах, якія абмяркоўваліся на нарадзе, выказаў таксама пракурор раёна Віктар Савіч. У прыватнасці, ён выказаў заўвагу ў адрас аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, якое позніцца з рэалізацыяй сваіх жа напрацовак, і папярэдняга расследавання, дзе неабходна павысіць якасць вядзення спраў, што расследуюцца.

– Калектыў РАУС працаздольны, і вынікі службовай дзейнасці павінны быць значна лепшымі, – падкрэсліў пракурор раёна.

Таксама прысутныя пазнаёміліся з данымі апытання жыхароў раёна. Ацэнка, выстаўленая людзьмі, – самая галоўная. Адзначана тэндэнцыя да павышэння даверу лунінецкім міліцыянерам. 29 працэнтаў апытаных давяраюць ім поўнасцю, 95,1 працэнта задаволены аператаўнасцю рэагавання на свае звароты і запыты.

Намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Юрый Карпінчык выканаў прыемную місію – павіншаваў з прысваеннем чарговых званняў групу лунінецкіх міліцыянераў і ўручыў ім новыя пагоны. Так, капітанамі міліцыі сталі Аляксандр Калянковіч, Уладзімір Макейчык, Анатоль Пашкевіч і Мікалай Швед, старшымі лейтэнантамі – Аляксандр Ермаковіч, Андрэй Кацуба, Павел Паўловіч і Сяргей Пляцюк, лейтэнантам – Вадзім Каржаневіч, малодшым сяржантам – Дзмітрый Ярмольчык. Граматай УУС адзначаны Вадзім Канапацкі, падзякамі – Аляксандр Хартановіч і Анатоль Пашкевіч.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть