Бюджэтная кішэня – не для злодзеяў
КДК вобласці ажыццяўляе пастаянны кантроль за захаваннем заканадаўства пры будаўніцтве ці рэканструкцыі сацыяльна значымых аб’ектаў, а таксама эфектыўнага выкарыстання выдзеленых на гэтыя мэты бюджэтных сродкаў.
Так, у сакавіку 2014 года была праведзена праверка КУП “Лунінецкае раённае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва”. Устаноўлена, што пры выкананні функцый заказчыка не ў поўнай меры забяспечана захаванне патрабаванняў аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. У выніку дапушчана завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ на суму ў 66,9 мільёна рублёў.
Акрамя таго, КУП “ЛунінецрайУКБ” не ажыццяўляецца належным чынам тэхнічны нагляд за будаўніцтвам, рэканструкцыяй і капітальным рамонтам збудаванняў. Так, на аб’екце “Сярэдняя школа на 168 вучняў у в. Вулька 2” будаўніча-мантажныя работы вяліся з адступленнем ад праектна-каштарыснай дакументацыі. Частка закупленага абсталявання і мэблі не выкарыстоўваюцца. Напрыклад, у кабінетах хіміі, фізікі і бібліятэцы не задзейнічаны выцяжныя шафы, бо да іх не былі падведзены камунікацыі і электразабеспячэнне. У кабінеце хіміі без справы прастойвала лабараторная электрапечка для спальвання небяспечных сумесяў – для яе проста не зрабілі вогнеўпорную аснову.
У ходзе наведвання аб’екта “Плавальны басейн па вуліцы Чырвоная ў г. Лунінцы” ўстаноўлены факты несвоечасовага ўхілення дэфектаў, выяўленых у час гарантыйнага перыяду эксплуатацыі аб’екта. Так, плітка вялікай чашы басейна адпала і патрабавала замены. Па гэтай прычыне не эксплуатаваліся дзве з чатырох водных дарожак. Па прычыне памылак пры абсталяванні вентыляцыі ва ўцяпляльніку пакрыцця ўтвараўся кандэнсат, намакала і прамярзала абрашотка, страпілы і столь.
Аналагічныя парушэнні былі выяўлены і пры ўзвя-дзенні падобных аб’ектаў у іншых раёнах вобласці. Разам з тым, 1 красавіка 2014 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2014 №26 “Аб мерах па ўдасканаленню будаўнічай дзейнасці”, якім прадугледжана адказнасць заказчыка пры ажыццяўленні такой дзейнасці. Таксама ўстаноўлена, што падрадчык павінен абавязкова ўхіліць выяўленыя ў перыяд гарантыйнага тэрміну эксплуатацыі агрэхі. У прыватнасці, зарэзервіраваць на спецыяльным рахунку на перыяд дзеяння гарантыйнага тэрміну эксплуатацыі сродкі ў памеры 1,5 працэнта кошту выкананых на аб’екце будаўнічых, спецыяльных і мантажных работ. А яшчэ – прадставіць банкаўскую гарантыю, заключыць дагавор страхавання адказнасці па дагавору за невыкананне ці неналежнае выкананне такіх абавязацельстваў на перыяд дзеяння гарантыйнага тэрміну. Пры гэтым страхавыя ўзносы па дадзенаму віду страхавання не ўключаюцца падрадчыкам у затраты, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні.
У будучым меры, праду-гледжаныя названым Указам, дазволяць больш аператыўна ў гарантыйны перыяд эксплуатацыі аб’екта выпраўляць выяўленыя дэфекты.