Происшествия

ЧАС УХІЛЯЦЬ НЕДАХОПЫ

У перыяд уборачнай кампаніі асаблівая ўвага пракуратуры надавалася захоўванню заканадаўства аб ахове працы, вытворчай санітарыі і ўласнасці сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Падчас праверак выяўлены шэраг недахопаў. Так, у СВК «Хваецкае” на дзвярах і варотах майстэрняў, гаражоў адсутнічала прыстасаванне для іх фіксацыі. Выяўлены няспраўнасці асобных станкоў. Балоны з кіслародам захоўваліся ў неўстаноўленых месцах і без абаронных калпакоў. Зарэгістраваны факты допуску работнікаў да выканання абавязкаў без спецвопраткі. Да ўдзелу ў дарожным руху дапускаліся транспартныя сродкі, якія не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд, і трапілі ў поле зроку супрацоўнікаў ДАІ. Не захоўваліся правілы пажарнай бяспекі на складах грубых кармоў.
У СВК «Дварэцкі” таксама шмат парушэнняў. Электразварачны апарат эксплуатуецца з самаробным электра-трымальнікам, парушана ізаляцыя правадоў. Пры рамонце і абслугоўванні тэхнікі ў якасці падставак выкарыстоў-ваюцца драўляныя калодкі і дошкі. У зварачным памяшканні захоўваюцца пустыя і запоўненыя кіслародам балоны. Размеркавальныя каробкі і шчыты не закрыты накрыўкамі. Службовыя асобы не надаюць дастатковай увагі навядзенню чысціні і парадку на тэрыторыі рамонтных майстэрняў, аўтазаправачнай станцыі, складоў ядахімікатаў і зерня. Не ўсе механізатары праходзяць своечасова медыцынскі агляд.
У СВК «Азярніца” не праведзена выпрабаванне зварачнага трансфарматара, на дзвярах рамонтнага ўчастка адсутнічаюць папярэджваючыя плакаты і знакі бяспекі ўстаноўленага ўзору. На лямпах асвятлення няма плафонаў. Да кіравання транспартнымі сродкамі дапускаюцца асобы, якія пазбаўлены гэтага права. Так, 17 жніўня пагрузчыкам «Амкадор” кіраваў работнік гаспадаркі без вадзіцельскага пасведчання, што зафіксавалі супрацоўнікі ДАІ. Ёсць пытанні па ўтрыманню кантэйнернай пляцоўкі і смеццезборнікаў на тэрыторыі рамонтных майстэрняў. Не арганізавана своечасовая ўборка вытворчых памяшканняў, не ажыццяўляецца лабараторны кантроль за станам фактараў вытворчага асяроддзя на працоўных месцах. На складах грубых кармоў адсутнічаюць пярвічныя сродкі пажаратушэння.
На падставе праведзенага аналізу пракурорам раёна накіраваны прадстаўленні, якія павінны быць разгледжаны на пасяджэннях праўлення СВК «Хваецкае”, «Дварэцкі” і «Азярніца”. На кантролі – прыняцце адпаведных мер па ўхіленню недахопаў і прыцягненню віноўных асоб да дысцыплінарнай адказнасці.
Сяргей НАСЕНЯ, старшы памочнік пракурора. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть