Происшествия

Чыгунка не даруе памылак

З пачатку года на Беларускай чыгунцы зафіксавана больш як 100 фактаў траўміравання і гібелі грамадзян пад коламі цягніка. Не стала выключэннем і зона абслугоўвання Лунінецкай дыстанцыі пуці, дзе адбылося 4 няшчасныя выпадкі: 2 чалавекі загінулі і столькі ж атрымалі цяжкія траўмы. Усе пацярпелыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Так, 31 мая на перагоне Прыпяць-Лунінец грузавым цягніком траўміраваны мужчына 1970 года нараджэння. 19 чэрвеня адбылося адразу 2 трагедыі: на перагоне Лунінец-Лю-шча загінуў пажылы грамадзянін, а на лахвенскім атрымаў цяжкія пакалечанні камандзіровачны, жыхар аграгарадка Урыцкае. На гэтым жа ўчастку 28 чэрвеня пад колы цягніка трапіў 19-гадовы юнак, які з траўмамі дастаўлены ў бальніцу.
Сумна канстатаваць, але грамадзяне не заўсёды прытрымліваюцца правілаў знаходжання ў зоне чыгункі. Так, за хаджэнне па пуцях у неўстаноўленых месцах кіраўніцтвам дыстанцыі пуці складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы. Многіх няшчасных выпадкаў можна было б пазбегнуць, калі б грамадзяне не карысталіся навушнікамі, якія перашкаджаюць своечасова адрэагаваць на гукавыя сігналы цягніка. Яшчэ адной праблемай з’яўляюцца дарожна-транспартныя здарэнні. У 11 ДТЗ загінуў 1 чалавек, 4 траўміраваны.
Чыгунка – крыніца павышанай небяспекі. Захоўвайце правілы, беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Мікалай ШЫРЧАНКА, начальнік дыстанцыі пуці.

АПЕРАЦЫЯ “БЯСПЕКА”,
накіраваная на прафілактыку невытворчага траўматызму і дарожна-транспартных здарэнняў на аб’ектах чыгуначнага транспарту, прайшла на тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання Лунінецкага АУСТ.
У гэтым годзе на ёй зарэгістраваны 5 няшчасных выпадкаў, 3 чалавекі загінулі. За аналагічны перыяд 2013 года адбылося 2 няшчасныя выпадкі і 1 ДТЗ.
Алег КЛЯЦКО, начальніка Лунінецкага АУСТ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть