Происшествия

ЦІ ЎХІЛЯЦЦА АД ПРЫЗЫВУ Ў АРМІЮ?

“Абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь” (артыкул 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).
Зараз ідзе чарговы прызыў у армію. Прадстаўнікі воінскіх часцей маюць права адбіраць самых годных, як па стану здароўя, так і па маральна-псіхалагічных якасцях маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 27 год. Аднак, не ўсе юнакі прытрымліваюцца заканадаўства і не з’яўляюцца па выкліках у ваенны камісарыят. Некаторыя ў прызыўны перыяд імкнуцца з’ехаць далей ад дому і нават “адсядзецца” за мяжой.
Згодна з заканадаўствам, за няяўку без уважлівых прычын на мерапрыемствы прызыву на воінскую службу па павестцы ваеннага камісарыята або ва ўстаноўленыя тэрміны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і штраф у памеры да 5 базавых велічынь (500 тысяч рублёў). Парушальнік можа прыцягвацца і да крымінальнай адказнасці з пакараннем у выглядзе штрафу ад 30 да 1000 базавых велічынь, арышту да 6 месяцаў, абмежавання ці пазбаўлення волі на тэрмін да 2 год. Калі нехта наўмысна прычыніў сабе цялесныя пашкоджанні ці сімулюе хваробу, або шляхам падману прадастаўляе несапраўдныя дакументы, пакаранне будзе яшчэ больш жорсткім – да 5 год абмежавання ці пазбаўлення волі. Летась у жніўні-лістападзе да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 6 чалавек, у лютым-маі гэтага года – 12, яшчэ 66 – да адміністрацыйнай.
Міжгарнізонныя ваенныя суды разглядаюць у першай інстанцыі справы, звязаныя з прызывам на ваенную службу, службу ў рэзерве, ваенныя і спецыяльныя зборы. Трэба адзначыць, што пасля ўплаты штрафу па суду, праз год грамадзяне зноў падлягаюць прызыву ў армію.
Уладзімір АНТОНІК, Баранавіцкі міжгарнізонны ваенны пракурор.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть