Происшествия

ЦІ ВАРТА ДРАЖНІЦЬ ЛЁС?

Паводзінам патэнцыяльнай ахвяры, якія пэўным чынам правакуюць злачынства, навука дала сваё вызначэнне: яны носяць назву вікцімных. Нягледзячы на такі мудрагелісты тэрмін, у жыцці падобнае сустракаецца дастаткова часта.
Сярод знаёмых і сусе-дзяў жыхар Лунінца Н. меў вядомасць заядлага выпівохі: без чаркі не абыхо-дзіўся ніводзін з дзён. Вось і позняй асенняй раніцай ён паспеў супакоіць душу кілішкам-другім спіртнога. Неаднаразова бавіў час у кампаніях яшчэ адной аматаркі лёгкага жыцця З. 
Спускаючыся ў райцэнтры з пешаходнага маста праз чыгунку, ён здалёк заўважыў натоўп людзей. Цікаўнасць прымусіла яго праціснуцца праз шчыльную сцяну гэткіх жа разявак і паглядзець, што стала прычынай увагі прахожых. На зямлі ляжала даўняя знаёмая З. Непрытомнасць жанчыны выклікала моцнае ап’яненне. Аднак шкадаваць ці імкнуцца дапамагчы сяброўцы Н. і не думаў. Непадалёк ён заўважыў сумку, якая, па ўсяму відаць, належала небарацы. Азірнуўшыся навокал Н. нахіліўся, незаўважана прыхапіў здабычу і знік у натоўпе. 
Апрытомнела З. толькі праз дзень. Вышэйапісаныя падзеі памятала цьмяна, але прапажу сумкі заўважыла адразу і тут жа напісала заяву ў міліцыю. Аператыўнікі ўстанавілі злодзея, якога З. патрабавала пакараць па ўсёй строгасці закона. Пра тое, што стала першапрычынай здарыўшагася, нават не задумвалася. Між тым, нават дылетанту зразумела, што калі б жанчына вяла нармальны лад жыцця, не злоўжывала спіртным, усіх вышэй пазначаных непрыемнасцей проста не было б.
Як не было б крадзяжу і ў яшчэ адным выпадку, які здарыўся з жыхаркай Лунін-ца К. На чыгуначным вакзале станцыі Баранавічы Палескія К. весела бавіла час у кампаніі знаёмых мужчын. Калі выпітае ўзяло верх, лягла на лаўку і моцна заснула, паклаўшы пад галаву сумку. Яна не пачула, як адзін з сабутэльнікаў, адыходзячы, выцягнуў паклажу і знік у невядомым напрамку.
У абодвух выпадках вінаватых ўдалося ўстанавіць толькі па той прычыне, што яны раней былі знаёмы з ахвярамі злачынстваў. А колькі выпадкаў, калі за чаркай сыходзяцца абсалютна незнаёмыя людзі! Ды і заканчваюцца падобныя пасядзелкі нярэдка не толькі параўнаўча бяск-рыўдным крадзяжом. 
Вось толькі ўсведамляюць згубнасць страшнай звычкі антыгероі звычайна вельмі запознена. Дык можа лепш не дражніць лёс і не правакаваць асоб, схільных да ўчынення злачынства, ісці на лёгкую здабычу, а потым расплачвацца за яе пакалечанымі лёсамі?
Юлія АКУЛІЧ, памочнік Баранавіцкага транспартнага пракурора.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть