Происшествия

ДА КОЖНАГА – СВОЙ КЛЮЧЫК

19 чэрвеня – прафесійнае свята супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх. Тут пад кіраўніцтвам начальніка інспекцыі Аляксандра ВЯРЭНІЧА працуюць 5 чалавек.
Як расказаў Аляксандр Аляксандравіч, на прафілактычным уліку ў інспекцыі знаходзяцца 130 падлеткаў, 17-ці з іх судамі вызначаны меры пакарання, якія не звязаны з пазбаўленнем волі. Па закончаных крымінальных справах зарэгістраваны 18 злачынстваў. Найбольш распаўсюджаныя – крадзяжы. Менавіта за іх панеслі пакаранне 16 падлеткаў.
З 1 чэрвеня па 31 жніўня ў раёне  рэалізуецца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў праграмы «Клопат”, у рамках якой  супрацоўнікі інспекцыі ажыццяўляюць кругласутачную ахову грамадскага парадку ў аздараўленчым лагеры «Спадарожнік”,  кантралююць паводзіны тых, хто стаіць на ўліку, займаюцца прыцягненнем падлеткаў да ўдзелу ў актыўных формах адпачынку, праводзяць шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
Працаваць з падлеткамі і іх бацькамі – справа няпростая. І поспех яе ў многім залежыць ад праваахоўнікаў. Аўтарытэтам у калектыве, сярод педагогаў і падлеткаў устаноў адукацыі Дварэцкага, Вулькаўскага, Лахвенскага і Гарадоцкага сельсаветаў карыстаецца малады інспектар Анатоль Барысевіч. Працуе менш як год, аднак, на яго рахунку ўжо 2 раскрытыя злачынствы, выяўленне 5 нядобранадзейных сем’яў і больш як 30 адміністрацыйных правапарушэнняў.
– Вялікую ролю ў маім станаўленні адыгрывае калектыў, дзе кожны гатовы аказаць дапамогу, – адзначае Анатоль Барысевіч. – А з прыходам да нас Святланы Каховіч ён яшчэ больш згуртаваўся. Паўсюдна ў кабінетах адчуваецца клапатлівая жаночая рука. Маім першым настаўнікам, дарадцам і прыкладам для пераймання з’яўляецца калега Аляксандр Гнедзька.
У рабоце з падлеткамі па-трэбен індывідуальны падыход. Аднаму для выпраўлення звычайнай размовы хапае, а да другога зусім іншыя меры прымяняць трэба. Пастаўленыя на ўлік у інспекцыі павінны ўсведамляць, што гэта ў нейкай ступені абмежаванне ў выбары далейшага жыццёвага шляху. Таму пераканаўча раю – не жартуйце з законам і не выпрабоўвайце лёс.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть