Происшествия

ДАЧНЫ КРЫМІНАЛ

У вас ёсць дача, але вы лічыце, што ўзяць тут няма чаго. А вось злачынцы, так не думаюць. Яны часта неадэкватныя, і іх учынкі іншы раз цяжка растлумачыць. Таму трэба памятаць, што бяспека ў першую чаргу залежыць ад вас саміх.
Прымайце меры да захавання маёмасці ў дачных доміках:
– не прывозьце з сабой і не пакідайце дарагія рэчы, надзейна ўмацоўвайце ўваходныя дзверы і вокны;
– уязджаючы з участкаў, не забывайце асабістыя рэчы, дакументы і каштоўнасці;
– зачыняйце дзверы на запоры і замкі;
– пасля заканчэння асенніх сельскагаспадарчых работ не пакідайце ў доміках садовы інвентар, інструменты.
Пры паяўленні на тэрыторыі дачнага таварыства пабочных асоб, пацікаўцеся мэтай іх візіту. 
Аляксандр ГАРАГЛЯД, намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.   
ЗДАЦЬ НЕЗАКОННА ЗАХОЎВАЕМУЮ ЗБРОЮ!
З 1 па 30 лістапада на тэрыторыі раёна праводзяцца комплексныя мерапрыемствы, накіраваныя на добраахвотную здачу, канфіскацыю незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.
Таксама надаецца ўвага правілам захоўвання, рэгістрацыі, перарэгістрацыі, своечасовай пастаноўцы на ўлік. Каб не дапусціць крадзяжу, рэкамендуецца здаць дом (кватэру) пад ахову аддзелу Дэпартамента аховы.
Добраахвотная здача зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў вызваляе грамадзян ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.
У РАУС працуюць тэлефоны даверу: 2-25-61 і 2-27-42. Па ўзнікшых пытаннях звяртайцеся ў дазваляльную сістэму РАУС на адрас: г. Лунінец, вул. Гагарына, 12.
Ананімнасць гарантуецца.
Леанід БІРЫЛА, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС.
АЛКАГОЛЮ – СТОП!
З мэтай выяўлення і недапушчэння правілаў абароту спіртаўтрымліваючых вадкасцей Лунінецкім аддзяленнем унутраных спраў на транспарце штодзень праводзяцца праверкі ў паяздах.
Сумесна з падраздзяленнямі РАУС, падатковымі органамі абследуюцца навакольныя тэрыторыі па выяўленню ачагоў самагонаварэння. За 9 месяцаў канфіскавана 709 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 10 чалавек.
Калі вам што-небудзь вядома аб фактах незаконнага вырабу і абароту алкагольных напіткаў, паведаміце па тэл.: 3-42-04, 3-42-05 або 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.
Яўген ПАЎЛЮКАВЕЦ, намеснік начальніка Лунінецкага АУС на транспарце. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть