Происшествия

Дарожна-транспартнае здарэнне ў цэнтры Лунінца

~img_20150203_043304_92221_300x0_mcАварыя адбылася глыбокай ноччу 3 лютага на вуліцы Чырвоная ў райцэнтры, непадалёк ад гарадской паліклінікі.

Прыбыўшыя на месца здарэння супрацоўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях устанавілі, што прыкладна ў 3.44 адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля “Додж” і трактара МТЗ-82, які належыць камунальнай службе. Тэхніка атрымала механічныя пашкоджанні.

У выніку сутыкнення вадзіцеля трактара выкінула на праезную частку. Ён пацярпеў больш астатніх і зараз у цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы.

У салоне “Доджа” аказаліся заблакіраванымі яшчэ два ўдзельнікі ДТЗ. Іх выратавальнікі вызвалялі з дапамогай спецыяльнага інструмента. З пераломамі іх даставілі ў хірур-гічнае аддзяленне ЦРБ.

На месцы здарэння пабывалі супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, якія ўстанаўліваюць усе абставіны трагедыі.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть