Происшествия

Давер расце

У мінулым месяцы супрацоўнікі аддзела маніторынгу кантрольна-інспектарскага ўпраўлення штаба МУС Рэспублікі Беларусь вывучалі грамадскую думку жыхароў раёна аб рабоце РАУС.
У анкетаванні прынялі ўдзел работнікі сферы адукацыі, абслугоўвання насельніцтва, прамысловасці, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, навучэнцы, а таксама прадстаўнікі кіруючага звяна. 81,8 працэнта апытаных адзначылі аператыўнасць рэагавання міліцыі на звароты. Пры ўзнікненні рэальнай пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці 79,1 працэнта жыхароў звернуцца па дапамогу ў міліцыю. На паляпшэнне стану бяспекі дарожнага руху ўказалі 41,3 працэнта рэспандэнтаў. Цалкам давяраюць міліцыі 31,8 працэнта, што на 0,5 працэнтных пункта вышэй за вынік папярэдняга апытання, якое праводзілася ў сакавіку гэтага года.
Разам з тым, грамадзяне вызначалі і напрамкі для павышэння эфектыўнасці работы аддзела. Так, дастаткова праінфармаваны аб рабоце міліцыі 21,9 працэнта, 24,4 – не адчуваюць сябе абароненымі ў грамадскіх месцах, 15,4 – лічаць недастатковай работу па барацьбе з п’янствам і самагонаварэннем.
Акрамя гэтага, жыхароў раёна хвалюе, ці будзе ў вызначаны тэрмін (31.12.2013 г.) зроблена дарожнае пакрыццё на вуліцы П. Броўкі ў Лунінцы і ўстаноўлены светлафор на перакрыжаванні вуліц Чырвоная і Гагарына (раён магазіна “Верас”), праведзена абследаванне штучных няроўнасцей у Кажан-Гарадку на адпаведнасць Дзяржстандартам. Гараджане лічаць мэтазгодным правесці маніторынг на прадмет асветленасці Лунінца і звярнуць больш увагі на парушэнні хуткаснага рэжыму, а таксама больш ветлівым і ўважлівым адносінам супрацоўнікаў міліцыі да грамадзян. Многія выказалі пажаданне часцей сустракацца з участковымі інспектарамі.
Нагадваем, што ўся інфармацыя аб рабоце аддзела, прыёме грама-дзян і межах адміністрацыйных участкаў размешчана на афіцыйным сайце райвыканкама (www.luninets.by).

Аляксандр ВЯРЭНІЧ,
начальнік штаба РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть