Дэманстрацыйна-практычныя вучэнні
Происшествия

Дэманстрацыйна-практычныя вучэнні

лесные пожарники 1Зыходзячы з прагнозаў сіноптыкаў аб рэзкім пацяпленні, зусім хутка павялічыцца рызыка ўзнікнення лясных пажараў. Менавіта вясной, калі назіраецца высыханне глебы, леташняй травы і апаўшага лісця, пажаранебяспечная сітуацыя пагаршаецца. Але сустракаюць гэты няпросты перыяд лесагаспадарчыя прадпрыемствы Брэсцкай і Мінскай вобласці ў поўнай гатоўнасці. Доказам таму сталі сумесныя вучэнні па выяўленню і ліквідацыі лясных узгаранняў, у якім браў удзел начальнік упраўлення лясной гаспадаркі і навукі галіновага Міністэрства Мікалай Юрэвіч.

Галоўныя ляснічыя і інжынеры па ахове лесу сабраліся ў Лунінецкім лясгасе. Удзельнікаў мерапрыемства вітаў першы намеснік генеральнага дырэктара Брэсцкага ДВЛГА Аляксандр Мацюшэўскі, які адзначыў, што сёлета на тэрыторыі Брэстчыны ўжо зарэгістраваны палы на плошчы 27,7 гектара. Ён жа пазнаёміў з праграмай, якая была падпарадкавана галоўнай мэце вучэнняў — адпрацоўцы пажарнымі дружынамі практычных дзеянняў па выяўленню ўзгаранняў і іх ліквідацыі. Па словах Аляксандра Мікалаевіча, падрыхтоўку да пажаранебяспечнага сезона лясгасы пачалі яшчэ ў студзені: распрацавалі планы арганізацыйна-падрыхтоўчых мерапрыемстваў, правялі тэхнічнае навучанне тых, хто адказвае за ахову лесу, даўкамплектавалі пажарна-хімічныя станцыі і пункты супрацьпажарнага інвентару і іншае.

лесные пожарники 5На Лунінеччыне самым высокім узроўнем пажарнай небяспекі вызначачаецца Вулькаўскае лясніцтва. Менавіта туды накіраваліся ўдзельнікі вучэнняў. Ляснічы Анатоль ПАЎЛОВІЧ (на здымку) працуе тут з 2002 года. У яго падпарадкаванні — 24 чалавекі, якія падтрымліваюць у належным стане амаль 9 тысяч гектараў лясных угоддзяў. Сёлета абнавілі зялёныя насаджэнні на плошчы больш як 20 гектараў. У 2009-ым узвялі вышку, а праз год устанавілі на ёй камеру відэаназірання. Як запэўніў Анатоль Адамавіч, дзякуючы тэхнічным сродкам удаецца трымаць пад наглядам тэрыторыю ў радыусе 20 кіламетраў. Госці змаглі ўпэўніцца ў дзейснасці сістэмы на практыцы. У ходзе вучэнняў быў арганізаваны ўмоўны падпал у лясным масіве. Прыкметы пажару былі бачны на выяве, што паявілася на маніторы камп’ютара, куды падаецца сігнал з камеры відэаназірання.

лесные пожарники 2На тэрыторыі лясніцтва звярнулі ўвагу на пункт супрацьпажарнага інвентару, дзе знаходзіліся ўсе неабходныя сродкі ў барацьбе з полымем.

Наступным прыпынкам стала мяжа Брэсцкай і Мінскай вобласці. На палігоне, які знаходзіцца паміж Вулькаўскім і Гоцкім лясніцтвамі, размясцілася сучасная пажарная тэхніка і абсталяванне. Але перш, чым паглядзець яе ў дзеянні, галоўны спецыяліст па ахове лесу Мінскага ДВЛГА Сяргей Сінкевіч прапанаваў да ўвагі новы аўтамабіль “Сілант” — малы лесапатрульны комплекс вытворчасці Наўгародскага аўтатрактарнага завода. З тэхнічнымі характарыстыкамі навінкі пазна ёміў дырэктар прадпрыемства, адзначыўшы, што рухавік выраблены на Мінскім маторным заводзе. Такім чынам, можна лічыць аўтамабіль сумесным праектам. Пазней удзельнікі мерапрыемства вызначылі яго станоўчыя і адмоўныя бакі. Прыемна было пачуць, што пажарная тэхніка на базе айчынных МАЗаў нашым спецыялістам лясной гаспадаркі падабаецца больш.

лесные пожарники 4Тое, што тэхніка, якая сёння ёсць у лясгасах і МНС, перадавая і надзейная, даказалі дэманстрацыйна-практычныя вучэнні. Тушэнне загаранняў лесапажарнымі камандамі амаль заўсёды вядзецца ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Таму за іх умением таксама можна было назіраць на палігоне.

Як адзначалася падчас падвядзення вынікаў, у цяперашні час для прадухілення, выяўлення і ліквідацыі лясных пажараў у сістэме Мінлясгаса функцыянуе дзяржаўная лясная ахова агульнай колькасцю 13,8 тысячы чалавек. Да тушэння загаранняў у дзяржаўных лесагаспадарчых установах створаны 242 пажарна-хімічныя станцыі, 650 пунктаў супрацьпажарнага інвентару. Дзейнічаюць таксама 176 сістэм відэаназірання для ранняга выяўлення лясных пажараў і маніторынгу прылягаючых тэрыторый.

Вучэнні паказалі, што ўсе задзейнічаныя службы з пастаўленымі задачамі справіліся. А значыць, да барацьбы з ляснымі пажарамі лясніцтвы і выратавальнікі падрыхтаваліся належным чынам.

Падрыхравала Алена ДАНІЛОВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть