Происшествия

Добраахвотныя дружыны – за правапарадак

За тры кварталы года з удзелам членаў 48 добраахвотных дружын, якія створаны на прадпрыемствах і ў арганізацыях, выяўлены 374 правапарушэнні. Cкладзены 22 пратаколы за дробнае хуліганства, 7 – за выраб, рэалізацыю і захоўванне самагону і брагі, 157 – за распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах, 5 – за дробныя крадзяжы.
Найбольш актыўна працуюць добраахвотныя дружыны ААТ “Лунінецкі малочны завод”, “Лунінецлес”, “Палессеэлектрамаш”, аўтапарка №10, РВПС і РВУ “Лунінецрайгаз”. Тыя, хто выходзіць на дзяжурствы, маюць дадатковыя дні да водпуску, адгулы, іншыя кампенсацыі па месцы асноўнай работы, а таксама матэрыяльна заахвочваюцца. Акрамя гэтага, як запэўніў начальнік раённага штаба добраахвотных дружын Віктар Рафаловіч, па выніках работы за год лепшыя атрымаюць узнагароды райвыканкама.
Леанід БІРЫЛА, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть