Происшествия

“ДОМ БЕЗ НАСІЛЛЯ”

На Брэстчыне кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных паклечанняў адбываюцца на бытавой глебе.

Адной з прычын узнікнення канфліктаў у сем’ях з’яўляецца злоўжыванне спіртнымі напіткамі. Вучонымі даказана, што 100 грамаў гарэлкі губіць 7,5 тысяч актыўных клетак галаўнога мозгу. За апошнія 10 год на тэрыторыі вобласці колькасць пакутуючых на алкагалізм і знаходзячыхся на ўліку ў медыцынскіх установах павялічылася на 41,5 працэнта і склала 28 тысяч 728 чалавек. Асаблівую трывогу выклікае распаўсюджванне п’янства ў маладзёжным асяродку.

Летась у вобласці 83 сямейныя канфлікты, што ўзніклі на глебе п’янства, закончыліся забойствам ці замахам на яго, прычыненнем цялесных пакалечанняў. У адносінах сямейных дэбашыраў узбуджаны 315 крымінальных спраў. Усё гэта не лепшым чынам адбіваецца на дзецях. Таму вельмі важна на ранніх этапах выявіць нядобранадзейныя сем’і, дзе малышы знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, прыняць меры па аздараўленню абстаноўкі ў дамах, дзе бацькі вядуць асацыяльны лад жыцця, абараніць законныя інтарэсы непаўналетніх.

У рамках рэалізацыі Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” кансалідуюцца намаганні ўсіх зацікаўленых ведамстваў: камісіі па справах непаўналетніх, органаў пракуратуры, адукацыі, ўнутраных спраў, аховы здароўя, сацыяльных служб, грамадскіх аб’яднанняў і інш.

На працягу красавіка будзе праводзіцца шырокамаштабная рэспубліканская акцыя “Дом без насілля”. Паведаміць аб падазрэннях або выпадках насілля над дзецьмі – абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Мікалай ЛІХТАР, старшы інспектар прафілактыкі ААПП РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть