Происшествия

ДВА ЗДАРЭННІ МІНУЛАГА ТЫДНЯ

На шчасце – без чалавечых ахвяр.

23 студзеня ў 18.18 на РАНС паступіла паведамленне ад жыхара в. Цна аб тым, што гарыць дом яго суседа. Тэрмінова выехалі супрацоўнікі ПАВП-13. Побач з ахопленым полымем будынкам знаходзіўся гаспадар. Як высветлілася, у стане алкагольнага ап’янення пасля сваркі з жонкай ён сам падпаліў хату. Больш як 40 хвілін выратавальнікі вялі барацьбу з неўтаймавальным агнём. Але будынак і маёмасць практычна знішчаны.
На наступны дзень глыбокай ноччу пажар успыхнуў у Лобчы. У гэты час міма праязджаў вадзіцель філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” Мікалай Мінюк, які адразу паспяшаўся на дапамогу. Пачуўшы голас гаспадыні, праз дым убачыў яе сілуэт і вывеў пен-сіянерку на вуліцу, а потым правёў да суседзяў, выклікаў хуткую дапамогу. Цяпер жанчына знаходзіцца на лячэнні ў раённай бальніцы. Што датычыць дома, то агнём пашкоджаны дах і перакрыцці. Па папярэдніх дадзеных прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть