Происшествия

ДЗЕ РАМАНТУЕМ АЎТАМАБІЛІ?

Для Брэсцкай вобласці, якая па колькасці аўтамабільнага транспарту (713 тысяч адзінак) знаходзіцца на другім месцы ў рэспубліцы, вельмі важна захаванне бяспекі на дарогах. Асаблівую ролю ў гэтай справе адыгрываюць станцыі тэхнічнага абслугоўвання гэтага вялізнага аўтапарка. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра якасць аказання пазначаных паслуг, якая б пацвярджалася не толькі прафесіяналізмам аўтаслесараў, электрыкаў, зваршчыкаў, спецыялістаў па дыягностыцы, але і адпаведнымі сертыфікатамі, якія даюць права на выкананне таго ці іншага віду работ.
Як жа насамрэч абстаіць справа з сертыфікаваннем работ і паслуг, якія прадастаўляюцца сеткай СТА вобласці? На гэтае пытанне і паспрабавалі адказаць спецыялісты дзяржкантролю ў ходзе праверачных мерапрыемстваў.
Так здарылася, што індывідуальнаму прадпрымальніку з Пружан, які займаўся заменай тэхналагічных вадкасцей у аўтамабілях, нічога іншага не прыйшло ў галаву, як паскардзіцца на забыўлівасць і няўважлівасць, калі задалі нязручнае пытанне: чаму не працягнуў тэрмін дзеяння сертыфіката, які закончыўся амаль два гады таму? Адно з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю ў Маларыце ўвогуле не магло гарантаваць якасць аказваемых паслуг па рамонце электраабсталявання аўтамабіляў, бо проста юрыдычна не мела права выконваць гэтыя работы. У Століне мясцовы прадпрымальнік на працягу года бесперашкодна мяняў і рамантаваў шыны абсалютна без гарантыйных абавязацельстваў і дакументаў, якія б дазвалялі такі від дзейнасці. Спіс можна працягваць доўга.
Больш таго, правяраючыя прыйшлі да вываду, што не ўсё гладка і са статыстыкай. У інфармацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь указана 106 СТА з нашай вобласці, якія не перааформілі сертыфікаты. На самай справе, 28 прадпрыемстваў аказаліся наогул выключанымі з Адзінага рэестра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Зараз у адносінах да суб’ектаў, якія дапусцілі парушэнне заканадаўства, назначаны пазапланавыя праверкі, па выніках якіх вінаватыя асобы ў адпаведнасці з законам будуць прыцягнуты да адказнасці.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть