Происшествия

ДЗЕЦІ Ў АЎТАСВЕЦЕ

У Кажан-Гарадку ўпершыню прайшло выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама на чале з намеснікам старшыні Наталляй Вінаградавай. Арганізатары мерапрыемства – прадстаўнікі мясцовай улады, школы і Дзяржаўтаінспекцыі – закранулі тэму прафілактыкі правапарушэнняў, учыненых дзецьмі на дарозе.
Так, начальніка ДАІ РАУС Аляксандра Антановіча хвалюе колькасць адміністрацыйных пратаколаў – да адказнасці ў мінулым годзе былі прыцягнуты больш як 70 падлеткаў. Так, летась дзяўчынка з Бродніцы трапіла пад колы аўтамабіля, рухаючыся на веласіпедзе з вялікай сумкай прадуктаў. Таму выступаючы нагадаў школьнікам аб правілах карыстання транспартным сродкам, ездзіць па дарогах на якім дазволена з 14 год. 
Старшыня сельвыканкама Дзям’ян Бірыла расказаў аб прафілактычнай рабоце, што вядзецца прадстаўнікамі створанай КСН у вёсцы. Па-ранейшаму населены пункт адчувае неабходнасць у тратуары ад цэнтра да школы. Але пакуль адсутнасць фінансавых сродкаў не дазваляе палепшыць бяспеку вучняў і дарослых вяскоўцаў. 
Дарэчы, за ёй працягваюць сачыць работнікі міліцыі. Участковыя інспектары часта наведваюць школу (у асноўным – старэйшыя класы), нядобранадзейныя сем’і, праводзяць тлумачальную работу з прадаўцамі гандлёвых кропак аб забароне продажу алкагольных напіткаў і тытунёвых вырабаў падлеткам.  
Не застаюцца ў баку ад праблемы самі дзеці. Агітбрыгада Кажан-Гарадоцкай СШ падрыхтавала тэматычнае прадстаўленне “Хадзі па вуліцы з розумам”. Казачныя героі заклікалі быць уважлівымі, заўсёды памятаць аб небяспецы дарогі.
Падобную накіраванасць мела яшчэ адно мерапрыемства, праведзенае ў Лунінцы на наступны дзень. Работнікі ДАІ прадэманстравалі эфектыўнасць выкарыстання флікераў вадзіцелям і ўдзельнікам спецыяльнага эксперыменту. А дапамаглі вучні сярэдняй школы №1: рознакаляровыя святлоадбіваючыя элементы зрабілі юных пешаходаў добра прыкметнымі ў святле фар.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть