Происшествия

ДЗЯЦЕЙ АБАРОНІЦЬ ГРАМАДСТВА

На 1 снежня 2012 года на тэрыторыі раёна 74 дзіцяці ў 27 сем’ях знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы (летась 66 дзяцей – у 31 сям’і). Акрамя гэтага, 22 малышы прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Пасля паляпшэння сітуацый у сем’і вернуты 14 хлопчыкаў і дзяўчынак. Аб тым, як арганізавана прафілактычная работа з нядобранадзейнымі асобамі, расказвае памочнік пракурора Аксана ЗОТКІНА:
– Асноўнымі прычынамі сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей па-ранейшаму застаюцца злоўжыванне бацькоў спіртнымі напіткамі, іх супрацьпраўныя, агрэсіўныя паводзіны ў адносінах да сваіх дачок і сыноў, у тым ліку з прымяненнем насілля, уходы з дому, самаўхіленне ад выхавання і ўтрымання непаўналетніх. 
Сёлета ў аддзел адукацыі раёна паступіла 278 інфармацый і паведамленняў з РАНС, РАУС, Лунінецкай ЦРБ і іншых дзяржаўных органаў аб неспрыяльнай абстаноўцы ў сем’ях. Па выніках сацыяльных расследаванняў 21 дзіця трапіла ў катэгорыю сацыяльна небяспечных. 23 – да гэтага знаходзіліся на ўліку і з імі праводзілася адпаведная работа. Сямейныя праблемы рэгулярна выносяцца на разгляд камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Трое дзетак сёлета засталіся без папячыцельства бацькоў, якія былі пазбаўлены сваіх правоў.
Аналіз эфектыўнасці работы з нядобранадзейнымі сем’ямі паказаў, што большая частка мерапрыемстваў па паляпшэнню сітуацыі ў сям’і ўскладаецца непасрэдна на ўстановы адукацыі. Не заўсёды назіраецца дастатковы кантроль за выкананнем, усімі сувыканаўцамі Дэкрэта №18, планаў па абароне інтарэсаў і правоў дзяцей. Іншы раз адсутнічае ўзгоднены падыход да рэалізацый міжведамасных мерапрыемстваў. Трэба адзначыць, што толькі заключэнні ўстаноў адукацыі ўтрымліваюць канкрэтныя вывады па сям’і і ў адносінах далейшага лёсу дзяцей. А вось у калектывах часта забываюць пра выхаваўчую работу з гора-бацькамі.
Іншы раз да прафілактыкі абыякава падыходзяць камісіі па справах непаўналетніх пры сельвыканкамах. Так, выяўлена, што падлеткі на пасяджэнні не запрашаліся, а бацькам фармальна даручана «прыняць меры па недапушчэнню падобнага ў далейшым”. Аднак, такая «мера бацькоўскага ўздзеяння” прывяла да таго, што падлетак 1995 года нараджэння ў лютым 2012-га распіваў разам з маці спіртныя напіткі. Жанчыне давялося заплаціць штраф у памеры 10 базавых велічынь. А ў красавіку юнак быў затрыманы ў грамадскім месцы падчас ужывання піва. Між тым, у сельвыканкаме не палічылі патрэбным выклікаць на пасяджэнне камісіі маці і нават не правялі прафілактычную размову.
Па выніках праведзенай праверкі пракурорам раёна накіраваны прадстаўленні кіраўнікам устаноў адукацыі, сельвыканкама, начальніку РАУС аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці двух супрацоўнікаў РАУС за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па выкананню патрабаванняў заканадаўства аб прафілактыцы сямейнай нядобранадзейнасці, безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.
Запісала Алена ДАНІЛОВІЧ.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть