Происшествия

ДЗЯКУЙ, ЗА СЫНА!

Здаецца, для кожнай маці гонар і шчасце, калі пра яе дзяцей гавораць цёплыя словы. Санітарка Краснавольскай бальніцы Святлана  ПАЎЛОВІЧ не ведала, з якой мэтай яе запрасілі да старшыні Вулькаўскага сельвыканкама Аляксандра Кушнярэвіча, але адчувала, што прычына добрая.
Хударлявая, сціплая жанчына зайшла ў кабінет і ўбачыла незнаёмых людзей. Прысутнасць асоб у міліцэйскай форме падказала, што гэта датычыць спраў сына Паўла, які працуе старшым оперупаўнаважаным групы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі РАУС.
– Дзякуй вам, за сына! – пачаў в.а. начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі Пётр Даніловіч. – Нам бы такіх супрацоўнікаў пабольш, і злачыннасць у нашым раёне значна б зменшылася.
Пачуўшы словы ўдзячнасці, на твары Святланы Мікалаеўны паявілася добрая ўсмешка. Яна шчыра расказала, што з самага маленства Павел рос паслухмяным, акуратным, уважлівым хлопчыкам. Ніколі не баяўся работы, дапамагаў па гаспадарцы. А ў 7-ым класе цвёрда вырашыў, што будзе міліцыянерам. Многія аднакласнікі і настаўнікі скептычна аднесліся да яго выбару прафесіі, бо ў вучобе асаблівымі здольнасцямі не вызначаўся. Але настойлівасць у дасягненні мэты дапамагла паступіць у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
– З выпускнікоў 2010 года Павел быў самым прыкметным, – характарызуе супрацоўніка намеснік начальніка РАУС Анатоль Шостак. – Ён хутка авалодваў тонкасцямі міліцэйскай справы, пераймаў вопыт старэйшых калег, у тым ліку ў Ігара Жука, які зараз з’яўляецца начальнікам штаба.
– З мінулага года старшы лейтэнант Паўловіч праяўляе актыўнасць пры выяўленні злачынстваў, звязаных з ужываннем, захоўваннем і абаротам наркатычных сродкаў,  і ведаеце, у Мікашэвічах наркаманы ўжо баяцца Паўловіча. – працягвае размову Пётр Іванавіч. – Толькі ў гэтым годзе пры яго непасрэдным удзеле было выяўлена 30 фактаў! Гэта самы высокі паказчык у вобласці. Менавіта таму, Павел прызнаны лепшым па прафесіі сярод оперупаўнаважаных Брэстчыны. І яшчэ трэба адну інфармацыю праверыць…”. Яшчэ раз дазвольце выказаць вам, Святлана Мікалаеўна, шчырую ўдзячнасць за сына і ўручыць Падзяку ад упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть