Происшествия

“ЭКАНОМІЯ” ЦІ НЕДАЛЬНАБАЧНАСЦЬ?

На ААТ “Лунінецрамбуд” выяўлена 11 парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, прычым, для ўхілення 9 з іх – не патрабуецца вялікіх матэрыяльных выдаткаў.
Напрыклад, у будынках дыспетчарскай і прахадной пячное ацяпленне знаходзіцца ў няспраўным стане, а электрычная праводка замацавана пры дапамозе цвікоў. Любая “дробязь” можа дорага каштаваць арганізацыі, калі з-за гэтага ўзнікне пажар. Для абсталявання склада аўтаномнай пажарнай сігналізацыяй патрабуюцца нямалыя грошы.  І ўсё ж, іх трэба знайсці, каб ухіліць парушэнні, бо таго патрабуе закон. Кіраўніцтва гэта ўсведамляе, але не спяшаецца прыняць адпаведныя меры. За такую “эканомію” дырэктар прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Дзмітрый КАВАЛЕЦ, інспектар ІДПН РАНС.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть