Происшествия

Фальшываманетчыкі не дрэмлюць

Падробка грошай – адзін з самых небяспечных відаў злачынстваў, які падрывае эканамічную сістэму дзяржавы.
У Беларусі фальшываманецтва адносяць да катэгорыі цяжкіх супрацьпраўных дзеянняў.
Адметныя прыкметы несапраўдных банкнот:
адсутнасць ці імітацыя вадзянога знака на купонным полі; абароннай ніткі з мікратэкстам і каляровых валокнаў у тоўшчы паперы;
адсутнасць рэльефнасці, малюнкі недакладныя, больш светлых адценняў;
адсутнасць схаванай выявы;
узнікненне на лініі згібу купюры белай паласы – пералому з прычыны абсыпання фарбуемага рэчыва;
пад уздзеяннем вады малюнак размываецца;
аднолькавыя серыі і нумары на некалькіх купюрах.
Просім грамадзян праяўляць пільнасць пры аперацыях з наяўнымі грашамі, купляць валюту ў банкаўскіх установах, а за тавар разлічвацца толькі беларускімі рублямі.
Калі вы набываеце ці маеце ў наяўнасці несапраўдныя грашовыя сродкі, разлік імі цягне адказнасць згодна з артыкулам 221 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі купюра здаецца падазронай, не імкніцеся збыць яе іншаму грамадзяніну, бо самі можаце трапіць у лік фальшываманетчыкаў, а звяртайцеся з заявай у РАУС. Пры ўстанаўленні асоб, якія збываюць несапраўдныя купюры, тэлефануйце 102 або ў аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС 2-20-15.
Пётр ДАНІЛОВІЧ, намеснік начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть