Происшествия

Галоўная прычына – п’янства

мчсУ актавай зале Бастынскага сельвыканкама адбылося сумеснае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку і штаба па арганізацыі і каардынацыі работ па папярэджванню пажараў і гібелі на іх людзей.

У мерапрыемстве бралі ўдзел старшыня сельвыканкама Фёдар Рашэцкі, інспектары РАНС Сяргей Неўдах, Аляксандр Лявончык і начальнік РАУС Уладзімір Рыбак, а таксама аўтар гэтых радкоў. Супрацоўнікі праінфармавалі прысутных аб пажарна-прафілактычнай рабоце, заклікалі выконваць правілы пажарнай бяспекі, паведамілі пра аператыўнае становішча на тэрыторыі раёна. Адзначана, што адной з галоўных прычын росту не толькі злачынстваў, але і пажараў з’яўляецца п’янства. Прынята рашэнне падрыхтаваць у райсавет дакументы аб унясенні змен у графік продажу спіртных напіткаў у магазінах.

Адпаведная работа праведзена на тэрыторыі вёсак Перунова і Барсукова. З жы-харамі прайшлі тлумачальныя гутаркі, адзінокім грамадзянам, пенсіянерам і мнагадзетным сем’ям устанавілі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Генадзь КУЛЕШ,
старшы інспектар РАНС

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть