Происшествия

ГАНАРОВЫЯ МЕДАЛІ І ПЕРШЫЯ ЗОРАЧКІ

У савецкі час 10 лістапада супрацоўнікі міліцыі адзначалі прафессійнае свята. Для ветэранаў органаў унутраных спраў гэты дзень – па-ранейшаму памятны. У РАУС прысвяцілі гістарычнай даце сход.
Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых пры выкананні службовых абавязкаў.
Ветэранаў вітаў намеснік начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі Георгій Мардухай. Намеснік начальніка РАЎС па ідэалагічнай рабоце Анатоль Шостак прыгадаў старонкі гісторыі, павіншаваў былых калег і ўручыў Ганаровую грамату Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь старшыні савета ветэранаў Мікалаю Мігелю. Маёр у запасе Аляксандр Данілевіч, узнагароджаны юбілейным медалём “90-год беларускай міліцыі”. Аляксандру Буневічу, уручана пасведчанне ганаровага старшыні ветэранскай арганізацыі.
Ён звярнуўся да маладога пакалення праваахоўнікаў і запэўніў, што ветэраны заўжды гатовы падказаць і дапамагчы словам і справай. У прыклад прывёў выпадак, як нядаўна садзейнічаў спыненню бойкі ў памяшканні чыгуначнага вакзала.
У памятны дзень маладыя супрацоўнікі атрымалі свае першыя зорачкі, у іх ліку: малодшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Гнедзька, лейтэнанты міліцыі Аляксандр Чаберак і Алена Краўчук. Чарговае званне прысвоена старэйшаму лейтэнанту Аляксандру Харытановічу.
Супрацоўнікі РАУС усклалі кветкі да магіл загінуўшых таварышаў.

Мікалай ДРАНІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть