Происшествия

Гандлюйце правільна

госконтрольЗа 10 месяцаў 2014 года супрацоўнікі Пінскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці за дапушчаныя парушэнні правілаў гандлю да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 11 чалавек, налажылі штрафаў у памеры 29,7 мільёна рублёў.

Такі вынік мелі праверкі ў Пінску і яго раёне, а таксама на Століншчыне. Тым не менш, яшчэ раз нагадваем усім арганізацыям, дзе асноўным відам дзейнасці з’яўляецца гандаль, аб недапушчэнні парушэнняў. З іх найбольш распаўсюджанымі застаюцца адсутнасць аднолькавых і дакладна аформленых цэннікаў або ўказанне ў іх не ўсёй прадугледжанай заканадаўствам інфармацыі, незабеспячэнне ў даступнай форме звестак аб таварах і іх вытворцах. Забаронены продаж прадукцыі са скончанымі тэрмінамі годнасці, захоўвання і рэалізацыі (за гэта прадугледжаны штраф на індывідуальнага прадпрымальніка ці юрыдычную асобу ў памеры ад 30 да 500 базавых велічынь). Працягваюць мець месцы і такія недахопы, як утойванне тавараў ад пакупнікоў, няведанне элементарных нарматыўных прававых нормаў.

У мэтах прафілактыкі і прадухілення вышэй названых парушэнняў неабходна ўважліва вывучыць дзеючыя Правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, Палажэнне аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў (зацв. Саўмінам РБ №703 ад 22.07.2014 г.), Закон РБ №128-3 ад 08.01.2014 г. “Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання Рэспублікі Беларусь”, іншыя нарматыўныя прававыя акты.

Кантроль за захаваннем заканадаўства ў сферы гандлю і грамадскага харчавання будзе працягнуты.

Ірына ЛОСІЧ,
галоўны спецыяліст Пінскага МКДК.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть