Происшествия
“ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ” КДК
Камітэт дзяржаўнага кантролю па Брэсцкай вобласці даводзіць да ведама жыхароў, што ў Камітэце (г. Брэст, вул. Міцкевіча,3) працуе “гарачая лінія”.
Кожны неабыякавы да негатыўных праяў у нашым грамадстве, можа паведаміць дакладныя звесткі аб правапарушэннях у галіне фінансавых, гаспадарчых іпадатковых адносін, у сферы гандлю і аказання паслуг, пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці, ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці і іншым. Паведамляйце аб супрацоўніках кантрольных і праваахоўных органаў, якія парушаюць законныя правы і інтарэсы людзей, злоўжываюць службовым становішчам, перабольшваюць свае паўнамоцтвы. Тэлефануйце 8-0162-21-00-33 і 8-0162-23-16-90. “Гарачая лінія” працуе з 9 да 18 гадзін ў рабочыя дні.