Происшествия

ГРАМАДЗЯНСТВА – ГАРАНТ ПРАВОЎ І СВАБОД

На тэрыторыі Брэстчыны жывуць 385 асоб без грамадзянства. Амаль усе яны прыбылі з краін пастсавецкай прасторы. Большая частка мае падставы звярнуцца з заявай аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянства выступае як элемент канстытуцыйнага статусу. Яго наяўнасць або адсутнасць вызначае аб’ём правоў і абавязкаў асобы. Як адзначыў начальнік па грама-дзянству і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Томашаў, важкім аргументам для атрымання грамадзянства з’яўляецца, акрамя палітычных правоў і свабод, і бясплатнае медыцынскае абслугоўванне.
На асоб без грамадзянства не распаўсюджваецца пагадненне аб бязвізавым рэжыме, заключаным з некаторымі краінамі. Яны не могуць знаходзіцца ў пагранічнай зоне без спецыяльнага дазволу, служыць у сілавых структурах, быць на дзяржслужбе.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі па месцы жыхарства або па кантактных тэлефонах упраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС аблвыканкама: 8-(0162)-27-51-96, 27-55-10.
Ірына БЛАХІНА, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть