Происшествия

“И В ПОЛНОЧЬ ВАШИ ДЕНЕЖКИ ЗАРОЙТЕ…”

Набліжаюцца Навагоднія святы. У гэты час актывізуецца продаж не толькі ў рэальнай гандлёвай сетцы, але і ў віртуальнай. Шматлікія інтэрнэт-магазіны прапаноўваюць патэнцыяльным пакупнікам усё і на любы густ. У гэты ж час асабліва актывізуюцца аферысты розных марак. На Брэстчыне за апошні час тры чалавекі звярнуліся ў міліцыю з заявамі на інтэрнэт-махляроў.
–  Гэтых людзей абсалютна нічога не звязвае: розныя па ўзросту, сацыяльнаму статусу, роду дзейнасці, – разважае начальнік аддзела па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Андрэй Галадко. – Іх аб’ядноўвае адно – яны сталі ахвярамі інтэрнэт-махляроў, а цяпер самі не разумеюць, як трапілі на такую хітрасць.
Жыхар Брэста атрымаў СМС-паведамленне, што стаў пераможцам латарэі. Сутнасць латарэі заключалася ў тым, што мужчына, разлічыўшыся банкаўскай  карткай з дапамогай паштовага тэрміналу, аўтаматычна стаў яе ўдзельнікам. Галоўны прыз – новенькі «Лексус” –  канчаткова звёў да нуля пільнасць «шчасліўчыка”. Мужчына нават не сумняваўся ў выйгрышы ў латарэі, у якой не ўдзельнічаў. Праўда было адно «але”. Латарэя расійская, аўтамабіль – у Расіі, а значыць, трэба аформіць адпаведныя дакументы. Кошт паслугі ў разы меншы за кошт аўтамабіля. І ўсё ж, тым не менш, –  3,5 тысячы долараў ЗША. Неўзабаве грошы банкаўскім пераводам пайшлі ў РФ. А да пошуку махляроў цяпер падключылася расійская паліцыя…
Праз дзень у міліцыю звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік, якому не хапала сродкаў для развіцця бізнесу. І ён накіраваўся на пошук патэнцыяльных «спонсараў” у інтэрнэт. І знайшоў –  у Англіі. Атрыманне крэдыту ў памеры 60 тысяч долараў ЗША пад вельмі выгадныя працэнты было  магчымым пасля афармлення адпаведных дакументаў. Працэдура нятанная – 3 тысячы долараў ЗША. Ці варта казаць, што ні сваіх, ні крэдытных грошай ІП так і не дачакаўся.
Трэці пацярпелы пазбавіўся прыкметна меншай сумы. Ён купіў у асобы, з якой пазнаёміўся «ВКонтакте”, ноутбук за 800 долараў. Праз нейкі  час ні ноутбука, ні грошай, ні самога прадаўца яму знайсці не ўдалося.
Начальнік аддзела па раскрыццю злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС аблвыканкама Андрэй Галадко адзначыў, што не стаць ахвярай махляроў вам дапаможа цвярозы розум. Недарма народная мудрасць гаворыць, што бясплатны сыр бывае толькі ў мышалоўцы.
Ітак:
– калі выйгралі буйную суму грошай ці дорагакаштуючую рэч у латарэі, у якой не ўдзельнічалі, а для атрымання выйгрыша з вас патрабуюць некаторую суму грошай…
– калі ў вас за мяжой нечакана знайшоўся багаты родзіч, які па-кінуў вам неблагую спадчыну, а за афармленне яе просяць грошы…
– калі вам прапаноўваюць прыбытковы бізнес за мяжой, але патрэбна перадаплата…
асцерагайцеся, гэта – махлярства!
Пазбягайце таксама купляць у інтэрнэт-магазінах і па аб’явах у сацыяльных сетках рэчы за мяжой, а таксама рэчы, кошт якіх заведама заніжаны. Калі вы разлічваецеся за пакупку, зробленую з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт да дастаўкі набытага пакупніку, то ў пэўнай ступені вы рызыкуеце застацца і без грошай, і без пакупкі.
Ірына БЛАХІНА, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыі УУС аблвыканкама.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть